Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Василий Перов: сцены из русской жизни»

Выстава «Василий Перов: сцены из русской жизни»

Выстава «Василий Перов: сцены из русской жизни»

З 3 студзеня 2024 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Василий Перов: сцены из русской жизни», прысвечаная 190-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца. Першарадная фігура рэалістычнай школы другой паловы XIX стагоддзя, акадэмік, прафесар Імператарскай Акадэміі мастацтваў, адзін з членаў-заснавальнікаў Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. Працуючы ў гістарычным і партрэтным жанрах, Пяроў выбіраў для сваіх карцін сюжэты з жыцця простага народа.

У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, паштоўкі, рэпрадукцыі, кампакт-дыскі, перыядычныя выданні, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю мастака. Кніга «В. Г. Перов» В. А. Ляскоўскай (Ленінград, 1989) прысвечана аднаму з найбуйнейшых рускіх мастакоў другой паловы XIX стагоддзя. Выданне не прэтэндуе на паўнату ахопу ягонага жыццёвага шляху. Задача даследчыка — намеціць асноўныя рысы мастацкага метаду Пярова, паказаць яго месца ў гісторыі рускага жывапісу як вялікага майстра-жывапісца. Кніга багата ілюстравана. Альбом «Перов» (Масква, 2009) з серыі «Великие художники» прысвечаны біяграфіі мастака і гісторыі стварэння карцін. Кніга «В. Г. Перов» У. М. Обухава (Масква, 1983) распавядае пра жыццё і творчасць рускага мастака-перасоўніка Васіля Рыгоравіча Пярова — наватара і прафесіянала сваёй справы. У выданні шмат рэпрадукцый жывапісных і графічных работ.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца студзеня.

Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу