Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Праз горыч страт да Перамогі: да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

Выстава «Праз горыч страт да Перамогі: да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

Выстава «Праз горыч страт да Перамогі: да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

З 2 па 31 ліпеня 2024 года ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава «Праз горыч страт да Перамогі: да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».


2024 год — асаблівы для нашай краіны: сёлета спаўняецца 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


За час нямецкай акупацыі (1941–1944 гг.) беларуская зямля і яе жыхары ў поўнай меры адчулі бязмежную жорсткасць і падступства фашысцкіх захопнікаў. Машына генацыду працавала бязлітасна і безадмоўна, перамолваючы тысячы і тысячы чалавечых лёсаў. Паводле звестак гістарычнай даведкі Генпракуратуры на тэрыторыі Беларусі было арганізавана звыш 260 канцэнтрацыйных лагераў і іншых месцаў прымусовага ўтрымання грамадзян. У ходзе стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён» савецкія войскі разграмілі наймагутную групу армій «Цэнтр», цалкам ачысціўшы ад ворага нашу краіну.


На выставе прадстаўлены публікацыі з перыядычных выданняў аб першых днях вайны (Г. Трофименко «Первые дни войны без грифа „Секретно“», А. Самович «Нахожусь на Западном фронте…»), аб абароне Брэсцкай крэпасці (С. Новікаў «Абарона Брэсцкай крэпасці летам 1941 года») і абароне Брэсцкага чыгуначнага вакзала (Д. Амяльковіч «Падвальны гарнізон»). На экспазіцыі шырока прадстаўлены матэрыялы аб барацьбе партызан з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі нашай краіны (А. Данилов «Беларусь партизанская: история, факты, цифры», В. Гарматный «Как шли с победой партизаны» и др.). І завяршаецца выстава матэрыяламі аб ваеннай аперацыі «Баграціён», якая лічыцца адной з самых маштабных і найбольш паспяховых (Д. Шамко «Пролог Великой Победы», О. Фёдоров «Наступление свободы», С. Галоўка «Стратэг Перамогі — генерал Антонаў», Т. Янкова «Минск наш!» и др.).


Экспазіцыя падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Беларуская думка», «Беларускі гістарычны часопіс», «Армия», «Служба спасения», «Родина», «Союзное государство», а таксама газет «Беларускі час», «Народная газета» и «Культура».


Запрашаем чытачоў пазнаёміцца з матэрыяламі выставы.

 

Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39



Зварот да спісу