|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 2 мая 2026 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Оружием искусства».
Савецкая графіка і плакат у гады вайны 1941–1945 гадоў сталі наймагутнай ідэалагічнай зброяй, якая спалучае лаканічныя выявы з прызыўным тэкстам для ўзняцця баявога духу. Гэты від мастацтва адрозніваўся выключнай аператыўнасцю: першыя плакаты з’явіліся на вуліцах гарадоў ужо ў першыя дні вайны. Вяршынямі жанру сталі плакаты: «Родина-мать зовёт!» і «Беспощадно разгромим и уничтожим врага!», якія заклікалі ўвесь народ вялізнай краіны аб’яднацца ў барацьбе супраць фашызму. Яны наглядна і яскрава дэманстравалі ўвесь жах вайны і бесчалавечную сутнасць фашызму.
Плакаты эпохі Вялікай Айчыннай вайны — гэта ўнікальныя гістарычныя дакументы, якія спалучаюць у сабе мастацкае майстэрства і палітычную агітацыю. Многія плакаты сталі настолькі вядомымі, што выкарыстоўваюцца нават сёння і лічацца сапраўднымі шэдэўрамі мастацтва плакатнай справы. Гэтыя плакаты могуць крануць сэрца, абудзіць асаблівыя пачуцці нават зараз, калі прайшло шмат дзесяцігоддзяў пасля той жахлівай вайны, якая забрала жыцці мільёнаў салдат і мірных жыхароў. Стварэннем агітацыйных плакатаў займаліся таленавітыя мастакі, імёны якіх засталіся ў гісторыі выяўленчага мастацтва: В. Карэцкі, І. Тоідзе, Д. Моор, У. Сяроў, В. Іваноў, В. Слышчанка, Л. Галаванаў, В. Дэні, Кукрыніксы (М. Купрыянаў, П. Крылоў, М. Сакалоў) і многія іншыя. На выставе прадстаўлена літаратура пра іх творчасць і рэпрадукцыі твораў.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца мая.
Сектар літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78