|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
Штогод 15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — асноўны Закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і прамое дзеянне на ўсёй тэрыторыі краіны. Канстытуцыя замацоўвае неад'емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фармавання і функцыянавання органаў улады.
Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь. На сённяшні дзень яна дзейнічае са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г. і 27 лютага 2022 г.
У рамках святкавання Дня Канстытуцыі ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага функцыянуе выстава літаратуры «Канстытуцыя маёй краіны». На выстаўцы прадстаўлены матэрыялы аб гісторыі станаўлення беларускай дзяржаўнасці, ідэалогіі, нацыянальных сімвалах і канстытуцыйных асновах развіцця сучаснага грамадства.
У кнізе «Дзяржаўнасць Беларусі: даты, факты, падзеі» (Мінск, 2024) разглядаюцца гістарычныя формы дзяржаўнасці пачынаючы з Полацкага княства да фарміравання нацыянальнай суверэннай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь. Асаблівая ўвага нададзена пытанням станаўлення і ўдасканалення інстытутаў прэзідэнцтва і народаўладдзя.
Выданне «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь: апісанне і рэкамендацыі па выкарыстанні» (Мінск, 2023) змяшчае звесткі, якія раскрываюць гісторыю стварэння дзяржаўных сімвалаў суверэннай Беларусі, іх апісанне і значэнне, рэкамендацыі па выкарыстанні.
Матэрыялы экспазіцыі будуць цікавыя шырокаму колу чытачоў, усім тым, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Выстаўка экспануецца ў агульнай чытальнай зале (2–гі паверх) да канца сакавіка. Запрашаем брэстаўчан і гасцей горада наведаць нашу бібліятэку!
Публічны цэнтр прававой інфармацыі
+375 162 57 48 74