![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 13 мая 2025 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Легенда Купалаўскага тэатра», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння выбітнай актрысы тэатра і кіно, легенды беларускай сцэны Станюты Стэфаніі Міхайлаўны.
Вялікая Стэфанія Станюта пражыла найбагацейшае, поўнае падзей жыццё: бачыла цара, памятала Вялікую Айчынную, жыла ў пасляваенным Мінску…
Сапраўдны поспех прыйшоў да яе толькі ва ўзросце. З 1932 г. працавала ў Беларускім драматычным тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску. На сцэну выходзіла да канца жыцця — да 95 гадоў. У кіно здымалася з 1958 года. Усяго Стэфанія Станюта сыграла каля 200 роляў. Яе называлі жывой легендай, талісманам Купалаўскага тэатра.
На выставе прадстаўлены кнігі, перыядычныя выданні, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю актрысы. Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца траўня.
Сектар літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78