Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 8 ліпеня ў аддзеле абанемента будзе праходзіць выстава «Кніжнае падарожжа па жанрах: апавяданне». Кожны наведнік зможа азнаёміцца з творамі беларускіх аўтараў, класікай расійскай літаратуры, а таксама празай замежных пісьменнікаў.
Аповяд уяўляе сабой жанр малой апавядальнай прозы, якая прымяняецца для перадачы пэўных ідэй, эмоцый і настрояў. Ён характарызуецца кароткай формай і дазваляе аўтару стварыць кампактны і захапляльны сюжэт, выкарыстоўваючы розныя жанры і тэмы.
Выстаўка будзе ўключаць у сябе апавяданні беларускіх пісьменнікаў, такіх як «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Я. Баршчэўскага (Мінск, 2005), дзе гісторыі натхнёныя беларускімі казкамі і паданнямі, апавяданні Л. Рублеўскай у кнізе «Жених панны Дануси» (Мінск, 2012) парадуюць аматараў рамантычна-містычнай літаратуры, на паліцах можна будзе ўбачыць кнігу «Проза» С. Давідовіча (Мінск, 2016) і «Раман. Апавяданні» В. Адамчыка (Мінск, 2023). Таксама чытачы пазнаёмяцца з таленавітымі пісьменнікамі ў зборніках апавяданняў «Інструкцыя па спакушэнні замужніх жанчын» (Мінск, 2023) і «Размова з люстэркам» (Мінск, 2023) і іншымі.
Асобнае месца на выставе будзе займаць класіка рускай прозы: «Рассказы» М. Шолахава (Масква, 2003), «Повести и рассказы» А. Купрына (Масква, 2003), «Степь» А. Чэхава (Масква, 2009) і «Кусочек жизни» Тэфі (Масква, 2023), якія прымусяць усміхнуцца нават у самы хмурны дзень. А «Такая долгая жизнь» Д. Рубінай (Масква, 2015), «О теле души» Л. Уліцкай (Масква, 2020) і іншыя апавяданні сучасных пісьменнікаў прымусяць акунуцца ў займальныя гісторыі з першых радкоў.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены апавяданні замежных аўтараў: «Падение дома Ашеров» (Масква 2023) Эдгара По — родапачынальніка класічнага дэтэктыва і жанру псіхалагічнай прозы, «Новая игра — воздушный футбол и другие новеллы» Дж. Шоу (Масква, 2012), «Смешные любови» М. Кундэра (Санкт-Пецярбург, 2007), «Снега Килиманджаро» Э. Хэмінгуэя (Масква, 2019) і многія іншыя.
Знатакі любяць жанр аповяд за сцісласць, трапнасць і часта нечаканую развязку. На некалькіх старонках разгортваецца суцэльны сюжэт, які закранае патайныя струны душы. Запрашаем Вас, дарагія чытачы, далучыцца да нашага захапляльнага падарожжа па аповядах.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09