|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
24 ліпеня — 50 гадоў з дня нараджэння Вольгі Папко, ураджэнкі Брэстчыны, якая ўяўляе сабой яскравы прыклад сучаснага пакалення жанчын, якія дасягнулі поспеху ў розных сферах. У розныя гады яна займала пасаду дырэктара музея «Замкавы комплекс «Мір», была дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, а зараз займаецца выкладчыцкай дзейнасцю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У рамках праекта «Знакамітыя майстры нашага горада» ў сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага працуе выстава кніг і артыкулаў, напісаных гісторыкам і мастацтвазнаўцам Вольгай Мікалаеўнай Папко. Яна з'яўляецца аўтарам больш за 160 навуковых публікацый. Сфера навуковых інтарэсаў: дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне культуры і мастацтва з 1985 г. і па сённяшні дзень; генеалогія шляхецкіх родаў Беларусі XVIII–XX стст.; гісторыя фарміравання і бытавання, стылістычная і жанравая структура мастацкіх калекцый князёў Вітгенштэйнаў і князёў Радзівілаў; выяўленчае мастацтва XIX ст.
Выстаўка дакументаў з фонду бібліятэкі будзе даступна на працягу чэрвеня. Запрашаем наведаць сектар і азнаёміцца з матэрыяламі экспазіцыі.
Сектар літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78