Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Выстаўка да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі ў аддзеле перыядычных выданняў

Выстаўка да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі ў аддзеле перыядычных выданняў

Выстаўка да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі ў аддзеле перыядычных выданняў

З 19 па 30 чэрвеня 2026 года ў аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага працуе выстаўка «Наркаманія. На краі прорвы». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам, які штогод адзначаецца 26 чэрвеня.


Наркаманія — адна з самых страшных хвароб сучаснасці. Яна разбурае мозг, псіхіку і фізічнае здароўе, часта прыводзіць да інваліднасці і заўчаснай смерці. Гэта не проста медыцынская праблема, а глабальны сацыяльны выклік, які падрывае стабільнасць грамадства. Процідзеянне наркапагрозе патрабуе не толькі намаганняў праваахоўнікаў, але і актыўнай грамадзянскай пазіцыі кожнага з нас.


На выстаўцы прадстаўлены публікацыі з вядучых юрыдычных і прававых часопісаў: «Законность и правопорядок», «Милиция Беларуси», «Судовы веснік», «Юстиция Беларуси», «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні» і іншых.


З матэрыялаў экспазіцыі вы даведаецеся:


  • аб міжнародна-прававых механізмах барацьбы з абаротам наркотыкаў;

  • аб бягучай наркасітуацыі ў Беларусі;

  • аб крымінальнай адказнасці за прапаганду і скланенне да спажывання наркатычных сродкаў;

  • аб рабоце праваахоўных органаў па спыненні незаконнага абароту.


Запрашаем чытачоў пазнаёміцца з матэрыяламі выставы!


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39



Зварот да спісу