|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
«Тот самый длинный день в году, с его безоблачной погодой,
Нам выдал общую беду на всех, на все четыре года.
Она такой вдавила след и стольких наземь положила,
Что двадцать лет и тридцать лет живым не верится, что живы...»
К. М. Симонов
З 15 чэрвеня па 12 ліпеня 2026 года ў аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага экспануецца выстава «Ні кроку назад… І ні пядзі зямлі», прымеркаваная да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
22 чэрвеня 1941 гады без аб'яўлення вайны асноўныя сілы вермахта і войскі германскіх саюзнікаў пачалі магутны наступ па ўсёй заходняй мяжы СССР. Аб нападзе нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз у гэты ж дзень афіцыйна паведаміў па радыё народны камісар замежных спраў СССР В. М. Молатаў. У звароце ён назваў распачатую вайну «айчыннай». 3 ліпеня 1941 года з прамовай выступіў І. В. Сталін. Ён назваў вайну «Вялікай Айчыннай» і заклікаў «адстойваць кожную пядзю зямлі, біцца з ворагам да апошняй кроплі крыві».
Нямецкае камандаванне планавала правесці бліцкрыг і захапіць Савецкі Саюз за некалькі месяцаў, да наступлення зімы. Масіраваныя авіяўдары абрынуліся на аэрадромы, чыгуначныя вузлы і буйныя гарады СССР. Адной з першых пад удар трапіла Брэсцкая крэпасць. Яе гарнізон трымаў абарону каля месяца. У выніку жорсткага супраціву, мужнасці і стойкасці савецкага народа план вокамгненнага захопу краіны быў сарваны.
На выстаўцы прадстаўлены дакументы і матэрыялы, якія аднаўляюць хроніку падзей чэрвеня 1941 года, а таксама публікацыі пра першых беларусаў — Герояў Савецкага Саюза, першых партызанскіх атрадах і іх камандзіраў на тэрыторыі Беларусі. Асаблівае месца на экспазіцыі ўдзелена матэрыялам аб гераічных абаронцах Брэсцкай крэпасці і Брэсцкага чыгуначнага вакзала.
Выстава падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Вопросы истории», «Военно-исторический журнал», «Беларуская думка», «Армия», «Родина», «Союзное государство» і інш.
Запрашаем пазнаёміцца з матэрыяламі выставы.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39