Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Выстава «Гений эпохи Возрождения»

Выстава «Гений эпохи Возрождения»

Выстава «Гений эпохи Возрождения»

З 6 сакавіка 2025 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачне працу выстава «Гений эпохи Возрождения», прысвечаная 550-годдзю з дня нараджэння італьянскага скульптара, жывапісца, архітэктара, паэта і мысляра — Мікеланджэла Буанароці. Адзін з найбуйнейшых майстроў эпохі Адраджэння і ранняга барока. Яго творы лічыліся найвышэйшымі дасягненнямі мастацтва Адраджэння яшчэ пры жыцці самога майстра. Мікеланджэла пражыў амаль 89 гадоў, цэлую эпоху. Захавалася шмат дакументаў пра яго жыццё і творчасць — сведчанні сучаснікаў, лісты самога Мікеланджэла, дагаворы, яго асабістыя і прафесійныя запісы. Мікеланджэла таксама быў першым прадстаўніком заходнееўрапейскага мастацтва, чыя біяграфія была надрукавана яшчэ пры яго жыцці.


У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, паштоўкі, кампакт-дыскі, перыядычныя выданні, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю мастака. У выданні Аляксандра Махава «Микеланджело» (Масква, 2015) прадстаўлены біяграфічны нарыс, які суправаджаецца рэпрадукцыямі. Цікавасць уяўляе серыя «Великие художники» — альбом «Микеланджело Буонарроти» (Масква, 2010), які прысвечаны біяграфіі мастака і гісторыі стварэння карцін. Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца сакавіка.


Сектар літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу