Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 16 ліпеня 2024 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве дэманструецца выстава «Эдгар Дега», прымеркаваная да 190-годдзя з дня нараджэння мастака. Сапраўднае імя аднаго з самых яркіх і незвычайных прадстаўнікоў імпрэсіянізму, сябра і аднадумца Эдуарда Мане, — Ілер-Жэрмэн-Эдгар дэ Га. Эдгар Дэга — французкі мастак, графік і скульптар. Яго цікавілі не класічныя сюжэты, а сучаснае парыжскае жыццё. Творы мастака засяляюць купальшчыцы, жакеі, прачкі, прасільшчыцы. Балет быў адной з асноўных і любімых тэм у творчасці Дэга. Мастак праводзіў шмат часу за кулісамі і на рэпетыцыях, замалёўваючы будні танцаў. Яго цікавіў свет чалавека: рухі, паставы, жэсты. Важна адзначыць, што ў гэтым свеце мастака вабіла зусім не свята маляўнічага спектакля ў тэатры, а манатонныя рэпетыцыі закуліснага жыцця. Ім створана больш за 1500 карцін танцорак, у асноўным балерын. Гераіні яго палотнаў нібы заспеты знянацку за сваімі паўсядзённымі заняткамі. Сярод вядомых палотнаў мастака «Голубые танцовщицы», «Балет из оперной ложи», «Танцовщица в своей гримёрной», «Абсент», «Гладильщицы». Хоць першапачаткова Дэга быў жывапісцам, пасля ён стаў выдатным скульптарам — наватарам і эксперыментатарам. У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, альбомы, перыядычныя выданні, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю французкага мастака. Падарункавае выданне «Гении импрессионизма» (Масква, 2014) К. У. Громавай, М. Ю. Тарапыгінай, А. М. Аксянюк расказвае пра самабытных мастакоў, якія праславілі сваёй творчасцю французкае выяўленчае мастацтва. Сярод якіх і Эдгар Дэга, які ўнёс бясцэнны ўклад у развіццё аднаго з самых папулярных напрамкаў — імпрэсіянізму, шанаванага аматарамі жывапісу ва ўсім свеце. Кніга «Дега. Жизнь и творчество в 500 картинах» (Масква, 2014) Д. Кіра — гэта адно з самых поўных выданняў, прысвечаных лёсу і творчаму шляху мастака. Частка кнігі ўяўляе сабой цудоўную галерэю ўсіх самых значных твораў мастака.
Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца ліпеня.
Аддзел літаратуры па мастацтве
+375 162 57 78 48