|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 4 па 24 мая 2026 года ў аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава «Усё раскажуць нам газеты», прымеркаваная да Дня друку, які штогод адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь 5 мая. Свята ўстаноўлена ў 1997 годзе і прысвечана журналістам, рэдактарам, выдаўцам і паліграфістам. Дата звязана з выхадам першага нумара газеты «Правда» (5 мая 1912 года).
Газеты заўсёды адыгрывалі важную ролю ў жыцці нашай краіны. Так, з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны газеты друкавалі патрыятычныя прамовы і звароты, франтавыя зводкі, артыкулы і нарысы аб героях фронта і тылу, міжнародныя навіны. Гэтыя выданні з'яўляліся галоўнай трыбунай у барацьбе з ворагам.
Сёння, нягледзячы на дамінаванне лічбавых медыя, газеты захоўваюць сваю значнасць, трансфармуючыся з простай крыніцы навін у інструмент фармавання грамадскай думкі і захавання культурнай спадчыны. Газеты расказваюць аб палітыцы, эканоміцы, рэгіянальных навінах і жыцці грамадства, прапаноўваюць аналітыку і агляды.
Нараўне з апошнімі выпускамі газет, у Брэсцкай абласной бібліятэцы захоўваюцца старыя газетныя выданні, якія з'яўляюцца неацэннай крыніцай гістарычнай памяці, якая захоўвае ўнікальныя звесткі аб культурнай спадчыне, паўсядзённым жыцці, ключавых падзеях і развіцці грамадства. Яны выступаюць «падручнікам гісторыі», адлюстроўваючы палітыку, эканоміку і менталітэт розных эпох. Такія выданні шырока выкарыстоўваюцца даследнікамі для вывучэння гісторыі, сацыялогіі і краязнаўства.
На экспазіцыі прадстаўлены самыя старыя газеты, якія захоўваюцца ў фондзе Брэсцкай абласной бібліятэкі: «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Настаўніцкая газета» і «Заря» (1946–1948 г.), «Чырвоная змена» (1949–1950 гг.), асобныя раённыя газеты. падшыўкі газет «Труд», «Известия», «Советская Белоруссия» (1950-1960 гг.) і інш.
Не прапусціце ўнікальную магчымасць пагартаць старонкі гісторыі, а таксама ўбачыць рэдкія нумары газеты «Правда» ад 3 ліпеня 1941 і 9 мая 1945 года).
Запрашаем наведаць экспазіцыю!
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39