Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Восень 1939 года ў гістарычным лесё Беларусі»: выстава да Дня народнага адзінства

«Восень 1939 года ў гістарычным лесё Беларусі»: выстава да Дня народнага адзінства

«Восень 1939 года ў гістарычным лесё Беларусі»: выстава да Дня народнага адзінства

Дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства заснавана 7 чэрвеня 2021 года ўказам № 206 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Свята адзначаецца 17 верасня і прымеркавана да гадавіны пачатку вызваленчага паходу ў 1939 годзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы беларускі народ ізноў уз'яднаўся і спрадвечна беларускія землі аб'ядналіся ў адзіную дзяржаву.


З 9 верасня па 6 кастрычніка 2024 г. у аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава «Восень 1939 года ў гістарычным лесе Беларусі», прымеркаваная да 85-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР.


На выставе прадстаўлены кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў, якія змяшчаюць інфармацыю пра гераічную барацьбу беларускага народа за сваё аб'яднанне, звесткі пра падзеі восені 1939 года, успаміны ўдзельнікаў і відавочцаў.


Экспазіцыя падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Беларуская думка», «Беларускі гістарычны часопіс», «Архівы і справаводства», «Военно-исторический журнал», «Экономика Беларуси», «Новая экономика»; а таксама газет: «Вечерний Брест», «Заря», «Брестский вестник», «СБ. Беларусь сегодня», «Народная газета» і інш.


Выстава зацікавіць шырокае кола карыстальнікаў: студэнтаў і выкладчыкаў гістарычных дысцыплін, настаўнікаў, навучэнцаў старэйшых класаў школ і навучальных устаноў сярэдняга звяна, бібліятэкараў, дзяржаўных служачых, усіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай Радзімы.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39



Зварот да спісу