Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У 2024 г. Рэспубліка Беларусь адзначае 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прадстаўляе віртуальную выставу «Беларусь 1941–1944. Летапіс вызвалення», падрыхтаваную на аснове аднайменнай экспазіцыі агульнай чытальнай залы бібліятэкі. На выставе прадстаўлены дакументальныя зборнікі, навуковая і навукова-папулярная літаратура, мемуары, фотаальбомы, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы і хроніку падзей у Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, якія прывялі да доўгачаканага вызвалення.
Матэрыялы выставы згрупаваны па V раздзелах. Раздзел «Акупацыя» прадстаўляе літаратуру пра першыя месяцы вайны, устанаўленне нацысцкага рэжыму і палітыку генацыду ў Беларусі. Раздзел «Фронт у тыле ворага» змяшчае дакументы аб зараджэнні і развіцці партызанскага руху і падполля. У раздзеле «У вогненным кальцы 1943-га» сабраны матэрыялы аб падрыхтоўцы і пачатковым этапе вызвалення Беларусі. Раздзел «Аперацыя “Баграціён”» адлюстроўвае заключны этап барацьбы беларускага народа за тэрыторыю сваёй краіны. Заключны раздзел выставы «Шматаблічная памяць» знаёміць з мемарыяламі і помнікамі, успамінамі ўдзельнікаў і сведкаў Вялікай Айчыннай вайны.
Аддзел бібліятэказнаўства
+375 162 53 04 40