Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «1944 г. Спадчына вызвалення Беларусі ў гістарычных даследаваннях і сямейных архівах»

Удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «1944 г. Спадчына вызвалення Беларусі ў гістарычных даследаваннях і сямейных архівах»

 Удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «1944 г. Спадчына вызвалення Беларусі ў гістарычных даследаваннях і сямейных архівах»

27–28 чэрвеня 2024 г. на базе ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «1944. Спадчына вызвалення Беларусі ў гістарычных даследаваннях і сямейных архівах», прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікамі форуму сталі навуковая супольнасць, архівісты, музейныя і бібліятэчныя работнікі Беларусі і Расіі.


Своеасаблівым пралогам канферэнцыі сталі: адкрыццё выставы «Ліпень 1944 г. Яснае неба над Брэста» у выставачнай зале экспазіцыі «Музей вайны — тэрыторыя міру», а затым ускладанне кветак да мемарыяльных пліт.


Пленарнае пасяджэнне з прывітальным словам адкрылі: Гагакова Таццяна Міхайлаўна, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта; Здановіч Уладзімір Васільевіч, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна»; Ялавая Наталля Пятроўна, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, прарэктар па выхаваўчай рабоце УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт».


Прагучалі даклады ўдзельнікаў канферэнцыі, якія раскрываюць розныя аспекты лёсавызначальнага 1944 года ў вызваленні Беларусі; значэнне і малавядомыя старонкі беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён»; лёсы герояў, якія ўчынілі подзвігі на беларускай і расійскай зямлі. У ходзе выступленняў былі закрануты пытанні, звязаныя з колькаснымі ацэнкамі страт Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны; антысавецкай і антысеміцкай прапагандай на акупаванай тэрыторыі СССР у 1941–1944 гг; остарбайтэрамі Другой сусветнай вайны і г. д. Найважнейшае значэнне нададзена праблеме, звязанай з акупацыяй, вызваленнем і адраджэннем Брэстчыны.


Глазкова Тамара Васільеўна, загадчык агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі выступіла з дакладам «дакументы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў фондзе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага: прасоўванне і папулярызацыя сярод насельніцтва». Выступленне суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй.


Адбыўся прагляд хранікальна-дакументальнага фільма «Да 80-й гадавіны вызвалення г. Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», а затым падвядзенне вынікаў.

 

Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74



Зварот да спісу