Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Удзел у канферэнцыі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея

Удзел у канферэнцыі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея

Удзел у канферэнцыі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея

3–4 кастрычніка 2024 г. у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Музейныя здабыткі. Вялікая Айчынная вайна ў сучаснай музейнай прасторы», прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікамі форуму сталі навуковая супольнасць, архівісты, музейныя і бібліятэчныя работнікі Беларусі і Расіі.

 

З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў падзеі выступілі начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Барысавіч Панасюк і дырэктар музея Аляксей Уладзіміравіч Міцюкоў. Далей адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» і ДАУК «Іркуцкі абласны краязнаўчы музей імя М. М. Мураўёва-Амурскага».

 

На пленарным пасяджэнні, а таксама ў рамках секцый удзельнікі канферэнцыі прадставілі даклады, прысвечаныя розным аспектам гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: генацыду беларускага народа, акупацыйнай палітыцы нацыстаў, партызанскаму руху і падпольнай барацьбе, вызваленню Беларусі, ушанаванню памяці пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнікі музея «Ісакіеўскі сабор» з г. Санкт-Пецярбурга пазнаёмілі ўдзельнікаў з малавядомымі старонкамі трагедыі Ленінградскай блакады, у тым ліку подзвігам музейных работнікаў; госці з Іркуцка прадставілі асветніцкі праект «На ўсё астатняе жыццё», а таксама ў рэжыме анлайн-дакладу прагучала інфармацыя аб першым двойчы Героі Савецкага Саюза С. І. Грыцаўцу і яго баявых таварышах.

 

Загадчык агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Тамара Васільеўна Глазкова выступіла з дакладам «Фарміраванне патрыятычных каштоўнасцей і традыцый у моладзі: з вопыту работы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага». У ходзе выступлення былі прадстаўлены асноўныя напрамкі работы бібліятэкі па патрыятычным выхаванні моладзі; асветлены формы працы (у тым ліку праектная дзейнасць) па папулярызацыі літаратуры грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі сярод насельніцтва.

 

У канцы для ўдзельнікаў канферэнцыі адбылася экскурсія ў Брэсцкую крэпасць з наведваннем экспазіцыі Музея абароны Брэсцкай крэпасці.

 

Агульная чытальная зала.

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу