|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
16–17 красавіка 2026 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшлі ХХII Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Тэматыка канферэнцыі сёлета шматгранная: ад вывучэння рукапіснай кніжнасці Беларусі да вызначэння месца кнігі ў сучаснай інфармацыйнай прасторы. Чытанні даўно сталі аўтарытэтнай пляцоўкай, якая аб'ядноўвае кнігазнаўцаў, гісторыкаў, бібліятэкараў і ўсіх тых, чыя місія — вывучэнне і захаванне нашай кніжнай спадчыны.
Праграма кнігазнаўчых чытанняў уключыла 97 дакладаў на пленарным пасяджэнні і ў дзвюх секцыях, а таксама семінар «Забеспячэнне захаванасці дакументаў канца XIX – сярэдзіны XX стагоддзяў: праблемы і рашэнні» і майстар-клас «Рэстаўрацыя лістоў дакументаў пачатку XX стагоддзя, вырабленых на паперы з драўняных паўфабрык».
У рамках канферэнцыі з дакладам «Брэсцкія друкарні канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя (на прыкладзе друкарні І. Кобрынца)» выступіла загадчык сектара рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Пінкевіч Алена Аляксееўна. У дакладзе разглядаецца дзейнасць друкарні Іаселя Кобрынца, якая працавала ў Брэст-Літоўску з 1893 па 1914 г. і была адной з самых прадуктыўных у горадзе; падрабязна апісваюцца выданні дадзенай друкарні з фонду абласной бібліятэкі: «Руская паляўнічая бібліятэка» Н. Ю. Анофрыева (1905), «Зборнік абавязковых пастаноў для жыхароў горада Брэст-Літоўска» (1911).
Даклад апублікаваны ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі.