Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Удзел бібліятэкі ў XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

Удзел бібліятэкі ў XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

Удзел бібліятэкі ў XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

З 12 па 16 сакавіка 2025 г. у Беларусі праходзіць XXXII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Кніжны кірмаш — гэта яркая падзея грамадскага, культурнага і духоўнага жыцця, якая штогод прыцягвае ўвагу кнігавыдаўцоў і аўтараў, творчых і чытаючых людзей. Галоўная тэма кніжных экспазіцый і прэзентацыйных пляцовак гэтага года — 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Акрамя таго, упершыню за ўсю гісторыю на кірмашы прадстаўлены рэгіёны Беларусі. У ліку прадстаўнікоў Брэстчыны — Брэсцкая друкарня, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей і Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.


Бібліятэка прадставіла гасцям і ўдзельнікам падзеі кніжную экспазіцыю «Слова і час. Літаратура Брэстчыны» і інтэрактыўную віктарыну «Гістарычная памяць: сувязь часоў і пакаленняў».


Першы раздзел выставы прадставіў навінкі мастацкай літаратуры берасцейскіх аўтараў, выдадзеныя як на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў 2023–2024 гг., так і ў рэспубліканскіх выдавецтвах. Сучасны літаратурны працэс рэгіёну адлюстраваны кнігамі членаў Брэсцкага абласнога Саюза пісьменнікаў Беларусі: Т. Дземідовіч, В. Жушмы, Н. Кандрашук, В. Козачка, І. Морых, В. Рэчыца, Т. Шульгі, А. Гневушавай, Т. Яцук і інш. Сярод дакументаў — зборнік вершаў сяброў Саюза «За Радзімы жыццё», прысвечаны 85-годдзю Брэсцкай вобласці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Другі раздзел выставы «Вайна ў памяці і кнігах: да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» знаёміў з навінкамі мастацкай і дакументальнай літаратуры, прысвечанымі тэме Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг. (кнігі А. Бензярука, Р. Бензярука, А. Валковіча, З. Дудзюк, М. Шыманскага, Т. Канапацкай і інш.).


Каштоўнасцю экспазіцыі сталі ўнікальныя кнігі з фонду сектара рэдкай кнігі бібліятэкі — зборнікі дакументаў аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Беларусі «Лагеря смерти» (1944 г.) і «Зверства немецко-фашистских захватчиков» (1945 г.). Гэтыя выданні з'яўляюцца дакументацыяй успамінаў самых першых сведкаў генацыду беларускага народа на нашай тэрыторыі.


Асобнай увагі варта кніга праекта «Без срока давности. Брестская область», выдадзеная намаганнямі Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці. У кнігу ўключана 212 дакументаў ваеннага часу — загады, распараджэнні, справаздачы, зводкі, данясенні. Другая частка дакументаў — з фондаў Беларускага штаба партызанскага руху, падпольных партызанскіх органаў — справаздачы, даведкі, данясенні, акты. У дадатках — спіс месцаў прымусовага ўтрымання цывільнага насельніцтва, спіс месцаў знішчэння і дэпартацыі яўрэяў, спіс населеных пунктаў, знішчаных поўнасцю або часткова.


Таксама на выставе былі прадстаўлены зборнікі дакументаў і матэрыялаў, прысвечаныя акупацыі і вызваленню Брэста і Брэстчыны «Брест в 1939-1941 гг.», «Брест в 1941–1944 гг. Оккупация» и «Брест в 1944–1953 гг.» (укладальнікі — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама і Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці), зборнік матэрыялаў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая праходзіла ў ДУ «Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой"» і інш.


Віктарына «Гістарычная памяць: сувязь часоў і пакаленняў» знаёміла гасцей кніжнага форуму з гісторыяй і сімваламі суверэннай Беларусі, асобны раздзел «Памяць, апаленая вайной» быў прысвечаны перыяду Вялікай Айчыннай вайны, у т. л. на Брэстчыне.


13 сакавіка ў рамках выставы-кірмашу адбыўся круглы стол «Выпуск і рэалізацыя сацыяльна значнай літаратуры», арганізатарамі якога выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Круглы стол аб'яднаў бібліятэкараў, кіраўнікоў школьных і публічных бібліятэк, прадстаўнікоў органаў кіравання адукацыяй і культурай, а таксама выдавецтваў. Асноўнай тэмай дыскусіі стала роля кнігі як інструмента выхавання грамадзянскасці і патрыятызму. Удзельнікі падкрэслілі, што доступ бібліятэк да якаснай літаратуры, прысвечанай гісторыі, культуры і сучасным дасягненням Беларусі, яе героям і звычайным людзям — неабходная ўмова фарміравання нацыянальнай самасвядомасці ў маладога пакалення. У круглым стале прыняла ўдзел заг. аддзелам фарміравання бібліятэчнага фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Святлана Генадзеўна Гаваруха.


Супрацоўнікі бібліятэкі прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах першага дня кніжнага форума.


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці,

+375 162 57 48 76




Зварот да спісу