Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Творчая сустрэча з Аксанай Валуй

Творчая сустрэча з Аксанай Валуй

Творчая сустрэча з Аксанай Валуй

Брэсцкая зямля — сапраўдная скарбніца талентаў. 24 лістапада 2024 г. у чытацкім клубе «КанТэкст» адбылася незабыўная творчая сустрэча з маладой паэткай, сябрам Брэсцкага аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі, нашай зямлячкай Аксанай Валуй. Яе дэбютны зборнік «Постучи в моё сердце» ўжо паспеў захапіць сэрцы чытачоў.


Нягледзячы на тое, што Аксана жыве ў свеце лічбаў — па прафесіі дзяўчына бухгалтар, сапраўднае яе прызванне — паэзія. Паспяхова спалучаючы клопаты аб двух дзецях з працай і творчай дзейнасцю, яна застаецца шчырым і адкрытым чалавекам. Удзельнікі клуба былі ўражаны яе здольнасцю заўважаць прыгажосць у штодзённасці, асабліва ў прыродзе. Восень — любімая пара года госці клуба — часта становіцца крыніцай натхнення.


«Целуется осень с рассветом,

Туман — босиком по воде.

Сегодня я в сговоре с ветром,

Я с ветром сегодня везде…»


Аксана Валуй падзялілася кранальнымі вершамі аб маме («Маме», «Маміна слова»), якія паглыбляюць у свет чыстых пачуццяў і глыбокіх перажыванняў. У яе цыкле «Биенье трепетного сердца» адкрылася багацце эмоцый. Шмат каго з прысутных цікавіла пытанне, як усё ж такі нараджаюцца вершы. «Натхненне нельга запланаваць, яно прыходзіць як нечаканая радасць», — прызналася паэтка, якая заўсёды мае пад рукой ліст паперы і ручку, каб занатаваць раптоўны прыход музы.


У ходзе гутаркі госця адзначыла сваіх любімых аўтараў — Марыну Цвятаеву, Ганну Ахматаву, Івана Буніна і Льва Талстога. Штогадовыя паездкі на Дзень беларускага пісьменства натхнілі яе на знаёмства з творамі аўтараў-землякоў — Зінаіды Дудзюк, Анатоля і Расціслава Бензярукоў, Анатоля Брытуна ды іншых.


Пытаючыся пра далейшыя творчыя планы, мы спадзяемся дачакацца другой кнігі Аксаны Валуй, якая стане новым крокам у паэтычным шляху.


Далучайцеся да нас - аматараў літаратуры - і адкрыйце для сябе дзіўны свет паэзіі, пазнаёмцеся з талентамі, якія жывуць побач з намі.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу