Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Турнір краязнаўчых інтэлектуальных гульняў «Мы — берасцейцы»

Турнір краязнаўчых інтэлектуальных гульняў «Мы — берасцейцы»

Турнір краязнаўчых інтэлектуальных гульняў «Мы — берасцейцы»

Нашай малой радзіме, Брэсцкай вобласці, 85 гадоў. З нагоды святкавання юбілею Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага запусціла некалькі культурна-адукацыйных праектаў, якія адлюстроўваюць жыццё нашага рэгіёна ў розных яго сферах.


Адным з такіх праектаў з'яўляецца турнір краязнаўчых інтэлектуальных гульняў «Мы — берасцейцы». Гэтае спаборніцтва падрыхтавана юнацкім аддзелам пры падтрымцы Моладзевага парламента пры Брэсцкім гарадскім Савеце дэпутатаў і студэнтаў гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна з мэтай распаўсюджання гістарычных, краязнаўчых ведаў, папулярызацыі інтэлектуальнага баўлення вольнага часу, стымулявання навучальнай дзейнасці.


Адборачны этап турніра «Мы — берасцейцы» у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага прайшоў з 26 па 29 лютага 2024 г. За выхад у фінал змагаліся каманды 6, 8 і 10 класаў гімназій № 1, 4, 6; сярэдніх школ № 3, 7, 20, 30, в. Клейнікі, а таксама каледжаў сувязі, лёгкай прамысловасці, прыборабудавання, медыцынскага каледжа, вучылішча алімпійскага рэзерву, цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста.


У кожнай гульні турніра ўдзельнічалі ад 5 да 6 каманд. Удзельнікі адказвалі на пытанні, прысвечаныя гісторыі, культуры, літаратуры, сучаснаму жыццю Брэста і Брэсцкай вобласці. Гэта і пытанні пра назвы населеных пунктаў і вуліц гарадоў вобласці, пра герояў спорта, пра славутасці 1 рэгіёна. Асаблівую ўвагу засяродзілі на пытаннях аб гераічных старонках абароны Брэсцкай крэпасці і жыцця краіны падчас Вялікай Айчыннай вайны.


У некаторых турах трэба было выбраць правільны адказ з прапанаваных варыянтаў, у другіх — адказаць самастойна, разгадаць рэбусы. Асаблівая роля была ў капітанаў: пакуль каманды рабілі практычнае заданне — складалі спілс-карту Брэсцкай вобласці, капітаны адказвалі на складаныя пытанні і маглі прынесці сваёй камандзе дадатковых 20 балаў.


Усе гульні турніра былі насычанымі напружанай барацьбой, яркімі, шчырымі эмоцыямі. Пераможцамі адборачнага этапу для 6 класаў сталі каманды Гімназіі № 1 імя абаронцаў Брэсцкай крэпасці, гімназіі № 4, сярэдняй школы № 20; для 8 класаў — каманды сярэдняй школы № 7, сярэдняй школы № 30 імя Д. Б. Гвішыяні, гімназіі № 4; для 10 класаў — каманды сярэдняй школы № 3, гімназіі № 4 і сярэдняй школы № 20.


Удзельнікі гульні сярод навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі змагаліся амаль што на адным узроўні. У фінал выходзяць каманды Акадэміі моладзевых ініцыятыў, каледжа сувязі, прыборабудавання, медыцынскага каледжа і вучылішча алімпійскага рэзерву.


Віншуем усіх удзельнікаў турніра «Мы — берасцейцы»! А з пераможцамі сустрэнемся на фінальных гульнях у лістападзе 2024 года. Жадаем поспехаў у набыцці новых ведаў!



Юнацкі аддзел

+375 162 59 43 52




Зварот да спісу