Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Турнір інтэлектуальных краязнаўчых гульняў «Мы — берасцейцы»: фінал

Турнір інтэлектуальных краязнаўчых гульняў «Мы — берасцейцы»: фінал

Турнір інтэлектуальных краязнаўчых гульняў «Мы — берасцейцы»: фінал

Турнір краязнаўчых гульняў, прымеркаваны да 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці «Мы — берасцейцы» завершаны. На працягу года ў інтэлектуальных гульнях на веданне гісторыі і культуры Брэстчыны спаборнічалі каманды навучэнцаў з 15-ці навучальных устаноў горада і раёна. Лепшыя з найлепшых выйшлі ў фінал. Фінальныя гульні адбыліся 5 і 9 снежня 2024 г.

Вынікі фіналу:

7-е класы:

I-е месца — каманда «Крэпасць», гімназія № 1 г. Брэста імя Абаронцаў Брэсцкай крэпасці;

II-е месца— каманда «Зубраня», гімназія № 4 г. Брэста.


9-е класы:

I-е месца — каманда «Берасцейцы», СШ № 7 г. Брэста;

II-е месца — каманда «Імбрычак», СШ № 30 імя Дз. Б. Гвішыяні г. Брэста;

III-е месца — каманда «Берасцейскі залатнік», гімназія № 4 г. Брэста.


11-е класы:

I-е месца — каманда «Віват, бераста!», гімназія № 4 г. Брэста;

II-е месца – каманда «Госці», СШ № 3 г. Брэста;

III-е месца — каманда «Шчаслівы выпадак», Акадэмія моладзевых ініцыятыў.


ССНУ:

I-е месца — каманда «Прыёр», Брэсцкі дзяржаўны каледж прыборабудавання;

II-е месца — каманда «На сувязі», Брэсцкі каледж сувязі;

III-е месца — каманда «Знаўцы», Брэсцкае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву.


Веданне гісторыі, культуры і славутасцяў роднага краю іграе выключную ролю ў фарміраванні ідэнтычнасці, гонару за малую радзіму, павагі да традыцый, натхняе на захаванне культурнай спадчыны для будучых пакаленняў. Спазнавайце Брэстчыну разам з намі!


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці,

+375 162 52 72 81


Зварот да спісу