|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
22 чэрвеня 1941 года — адна з найбольш трагічных дат у гісторыі нашай Радзімы. Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Да гэтай даты аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага падрыхтаваў выставу «Той самы доўгі дзень у годзе».
Кнігі, прадстаўленыя на экспазіцыі, расказваюць аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны, яе ходзе і завяршэнні. На выставе вы знойдзеце дзённікі, мемуары, лісты, успаміны і інтэрв'ю відавочцаў падзей.
Асаблівай увагі заслугоўваюць навінкі літаратуры. Выданне «Асобы Перамогі» (укладальнікі А. Я. Мацвіенка, В. Г. Семчанкі; Мінск, 2026), прысвечана подзвігу беларускага народа ў гады вайны і Вялікай Перамозе. Кніга Б. Д. Далгацівіча «Іх імёнамі названы вуліцы беларускіх гарадоў» (Мінск, 2025) распавядае пра воінаў Чырвонай Арміі, партызанаў і падпольшчыкаў, чыімі імёнамі названы вуліцы беларускіх гарадоў і пасёлкаў.
Агульныя страты СССР у Вялікай Айчыннай вайне склалі 26,6 млн. чалавек. На выстаўцы прадстаўлена падборка кніг, прысвечаных генацыду беларускага народа. Сярод выданняў — кніга «Генацыд беларускага народа. Злачынствы катаў 118-га карнага батальёна», пад рэдакцыяй А. І. Шведа (Мінск, 2025).
У год 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны нельга прайсці міма мастацкіх твораў аб вайне. На выстаўцы сабраны творы рускіх і беларускіх аўтараў, у тым ліку пісьменнікаў-франтавікоў. Адзін з іх — Уладзімір Багамолаў. Яго раман «Момант ісціны» — самы знакаміты твор аб рабоце контрразведкі, перакладзены на больш чым 30 моў. Таксама прадстаўлена новае выданне Багамолава «Аповесці і апавяданні аб Вялікай Айчыннай вайне» (Масква, 2025).
Чытанне кніг пра вайну дазваляе кожнаму дакрануцца да гераічнага мінулага і, самае галоўнае, усвядоміць, які далікатны свет і якім коштам ён быў заваяваны нашымі дзядамі і прадзедамі. Чытайце, памятайце, прыходзьце!
Выстава дзейнічае з 18 па 30 чэрвеня 2026 года. Чакаем вас!
Аддзел абанемента
+375 16 25 74 809