![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Коллекция "Издания по педагогике и образованию" универсальной базы данных "ИВИС"
У 2025 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прапануе сваім карыстальнікам магчымасць бясплатнага доступу да калекцый «Выданні па педагогіцы і адукацыі», «Бібліятэчная справа і інфармацыйнае абслугоўванне» ўніверсальнай базы даных «ІВІС» праз Віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Калекцыя «Выданні па педагогіцы і адукацыі» ўключае 46 назваў вядучых і найбольш папулярных часопісаў, расійскіх навукова-практычных галіновых часопісаў, спецыялізаваных выданняў па адукацыі.
Доступ да калекцыі прадастаўляецца ў аддзеле перыядычных выданняў і ў агульнай чытальнай зале.
Калекцыя «Бібліятэчная справа і інфармацыйнае абслугоўванне» ўключае найбольш важныя прафесійныя перыядычныя выданні, прысвечаныя тэорыі і практыцы бібліятэчнай справы (31 назва).
Доступ да калекцыі прадастаўляецца ў аддзеле бібліятэказнаўства.
Калекцыі ўвесь час абнаўляюцца за кошт новых нумароў і дазваляюць весці пошук па архіве. Мова дакументаў — руская.
Для працы праз аддалены доступ карыстальнікам неабходна прайсці перарэгістрацыю і атрымаць лагін і пароль. Чакаем Вас у бібліятэцы!
Дадатковая інфармацыя па тэл.: +375 (162) 57 48 39; +375 (162) 57 48 74