![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У рамках правядзення Тыдня гісторыі ў СШ №19 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза С. І. Сікорскага 8 і 10 красавіка 2024 г. навучэнцы 5-х і 6-х класаў наведалі музейна-бібліятэчныя заняткі «Старадаўнія рукапісныя кнігі» аддзела рэдкай Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.
Дзеці даведаліся, як развівалася пісьменнасць у розных народаў; якія матэрыялы для пісьма выкарыстоўваліся выкарыстоўваліся у розныя часы; калі, дзе і кім былі вынайдзены папірус, пергамент і папера; хто і дзе займаўся перапіскай кніг; як упрыгожваліся рукапісныя кнігі і іх пераплёты.
Атрыманыя веды школьнікі замацавалі ў інтэрактыўнай віктарыне, а таксама зрабілі папірусныя скруткі і напісалі свае імёны старажытнаегіпецкімі іерогліфамі.
У канцы мерапрыемства навучэнцы СШ № 19 пазнаёміліся з факсімільнымі выданнямі Тураўскага (XI ст.), Полацкага (к. XII — пач. XIII ст.), Лаўрышаўскага (XIV ст.) Евангелляў і Радзівілаўскага летапісу (XV ст.).
Аддзел рэдкай кнігі
+375 162 57 48 30