|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага |
|
||||||||
З 25 па 28 верасня 2026 г. вучоны сакратар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Вікторыя Аляксандраўна Міхайлава і загадчык юнацкага аддзела Людміла Віктараўна Кавалеўская прынялі ўдзел у VII Міжнародным форуме чытачоў дзіцячай і юнацкай літаратуры «Кніжны Выбарг – 2026» у Выбарзе (Расійская Федэрацыя).
Форум праходзіў у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы Алвара Аалто, вядомай сваім унікальным будынкам, пабудаваным па праекце знакамітага фінскага архітэктара. Арганізатары «Кніжнага Выбарга» — бібліятэка Аалто і Ленінградская абласная дзіцячая бібліятэка.
Тэма форуму 2026 года — «Чалавек, які адчувае», ці як літаратура дапамагае разумець сябе і іншых. У афішы — сустрэчы з пісьменнікамі і ілюстратарамі, марафон паэзіі «Стыхія верша», дыскусіі і творчыя майстэрні, кніжны кірмаш вядучых выдавецтваў Расіі і прафесійныя сустрэчы для бібліятэчных спецыялістаў. Сярод удзельнікаў — Яўген Рудашэўскі, Крысціна Стрэльнікава, Ганна Рэмез, Наталля Савушкіна, Аляксей Зайцаў; мастакі-ілюстратары Міхаіл Бычкоў і Вольга Лаўрэнцьева.
Другі дзень форума быў прысвечаны абмену досведам. На круглым стале «Адкрыты дыялог: праекты. Ідэі. Падзеі» сабраліся спецыялісты па дзіцячым і падлеткавым чытанні з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Ленінградскай вобласці, Алтайскага краю, Мінска і Брэста. Вікторыя Міхайлава прадставіла калегам праекты Брэсцкай абласной бібліятэкі, якія ўжо даказалі сваю запатрабаванасць у маладога пакалення брэстаўчан («Бібліятэка ў чамадане»; «#1рэгіён у асобах: дзіцячыя пытанні — дарослыя адказы»; «Радзіма пачынаецца з жанчыны: славутыя асобы Берасцейшчыны». Людміла Кавалеўская падзялілася вопытам рэалізацыі праекта «ЧытайФэст», накіраванага на папулярызацыю чытання сярод падлеткаў і моладзі.
У рамках форуму супрацоўнікі Горкаўкі пазнаёміліся з дзейнасцю бібліятэкі Аалто (арганізацыяй прасторы і кніжнага фонду, сістэмай RFID, сацыякультурнай, экскурсійнай і праектнай працай) і наведалі Міжпасяленчую бібліятэку Выбаргскага раёна. Удзел у форуме дазволіў набыць новыя прафесійныя кампетэнцыі, абмяняцца досведам з расійскімі калегамі і закласці аснову для далейшага міжнароднага супрацоўніцтва.
Вучоны сакратар Вікторыя Міхайлава
+375 162 57 48 76
Фота Алега Сямёнава