Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Патаемны свет праваслаўя»: да Дня праваслаўнай кнігі

«Патаемны свет праваслаўя»: да Дня праваслаўнай кнігі

«Патаемны свет праваслаўя»: да Дня праваслаўнай кнігі

14 сакавіка адзначаўся Дзень праваслаўнай кнігі. Гэтае свята, якое з 2010 года праводзіць Руская Праваслаўная Царква, прымеркавана да выхаду ў 1564 годзе першай друкаванай кнігі «Апостал» Івана Фёдарава. Гэта падзея стала пачаткам афіцыйнага кнігадрукавання ў Расіі. Мэта свята — папулярызацыя духоўна-маральнай літаратуры, далучэнне да хрысціянскіх традыцый, арганізацыя выстаў, гутарак і кнігадарэння. У Беларускай Праваслаўнай Царкве Дзень праваслаўнай кнігі адзначаецца з 2011 года.


У 2026 годзе Дзень праваслаўнай кнігі прайшоў пад знакам праваслаўнага краязнаўства і шэрагу значных юбілейных дат. Сярод іх былі 60-годдзе з дня смерці і 20-годдзе праслаўлення блажэннай Валянціны Мінскай, 440-годдзе з дня нараджэння святой праведнай Сафіі Слуцкай, 865-годдзе стварэння майстрам Лазарам Богшам Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай, а таксама 430-годдзя Брэсцкага праваслаўнага царкоўнага сабора 1596 года.


Выданні, якія асвятляюць гэтыя падзеі, былі прадстаўлены на кніжнай выставе «Патаемны свет праваслаўя», якая працавала 14 сакавіка ў аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Экспазіцыя ахоплівала не толькі класічную праваслаўную літаратуру (Свяшчэннае Пісанне, творы святых айцоў, багаслоўскія і царкоўна-гістарычныя працы), але і мастацкую літаратуру, якая садзейнічае духоўнаму росту і захаванню праваслаўных традыцый.


Чытачам таксама была прапанавана літаратура па гісторыі рэлігіі, жыццяпісам святых і падзвіжнікаў праваслаўя, а таксама кіраўніцтва па ўдзеле ў царкоўных таінствах. У цяперашні час выдаюцца шмат розных серый праваслаўнай літаратуры, якая расказвае пра жыццё і хрысціянскія подзвігі святароў. Так, на экспазіцыі былі прадстаўлены кнігі архімандрыта Ціхана з серыі «Несвятыя святыя», кнігі Алесі Нікалаевай з серый «Нябесны агонь» і «Не з гэтага свету», а таксама мноства іншых выданняў. Асобны раздзел «Праваслаўныя святыні — манастыры і храмы» знаёміў з рускімі праваслаўнымі храмамі розных эпох і стыляў, манастырамі і святымі лаўрамі.


«Чытанне духоўных кніг прасвятляе наш розум і паказвае шлях да выратавання, сілкуе душу так, як фізічная ежа сілкуе цела» — казаў старац Макарый Опцінскі. Праваслаўная кніга — вялікі дар чалавеку ад Бога. Ад таго, якія кнігі чытаем мы і будуць чытаць дзеці, залежыць наша будучыня і будучыня краіны.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу