Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Шосты школьны дзень у сектары рэдкай кнігі

Шосты школьны дзень у сектары рэдкай кнігі

Шосты школьны дзень у сектары рэдкай кнігі

Арганічнай часткай агульнага навучальна-выхаваўчага працэсу школы з'яўляецца шосты школьны дзень (субота).

 

Як правесці яго цікава і з карысцю? Адзін з варыянтаў — наведаць сектар рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, дзе для вучняў праходзяць розныя музейна-бібліятэчныя заняткі і пазнавальныя праграмы. Тут можна шмат даведацца пра старажытныя рукапісныя кнігі і ўзнікненне кнігадрукавання, прасачыць гісторыю кніжнага пераплёту, пазнаёміцца з факсімільнымі выданнямі кніжных помнікаў Беларусі, знакамітай Брэсцкай Бібліяй 1563 года і іншымі рарытэтамі XVI–XIX стст. з фонду сектара, а таксама прыдумаць свой дызайн выдавецкай маркі ці буквіцы, зрабіць кніжную закладку, прайсці віктарыну на інтэрактыўнай панэлі і нават прымерыць «адзенне сярэднявечнага манаха».

 

Такія сустрэчы садзейнічаюць выхаванню ў маладога пакалення пачуцця патрыятызму і гонару за нашу краіну! 

 

5 кастрычніка 2024 г. у сектары рэдкай кнігі для вучняў 8 класа сярэдняй школы № 6 г. Брэста быў праведзены занятак па тэме «История в переплётах». 

 

Сектар рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30


Зварот да спісу