Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



З цяплом і павагай: Міжнародны дзень пажылых людзей у бібліятэцы

З цяплом і павагай: Міжнародны дзень пажылых людзей у бібліятэцы

З цяплом і павагай: Міжнародны дзень пажылых людзей у бібліятэцы

Штогод 1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей — свята мудрасці, дабрыні і жыццёвага вопыту. Гэты дзень нагадвае нам пра тое, як важна праяўляць увагу і клопат у адносінах да старэйшага пакалення, шанаваць яго ўклад у развіццё грамадства і захаванне культурных і маральных традыцый.


Да гэтага свята ў аддзеле абанемента бібліятэкі была арганізавана тэматычная кніжная выстаўка «Нам рана жыць успамінамі». На ёй прадстаўлены мастацкія творы, кнігі пра здароўе і актыўнае даўгалецце, карысныя выданні па арганізацыі вольнага часу, а таксама літаратура, здольная падарыць чытачам добры настрой і натхненне. Выстаўка заклікана нагадаць, што ўзрост не з'яўляецца перашкодай для новых адкрыццяў, творчасці, зносін і цікавага, насычанага жыцця.


Асаблівая ўвага ў святочны дзень была ўдзелена ветэранам працы. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі Кацярына Сяргееўна Барысюк і старшыня рады ветэранаў Людміла Канстанцінаўна Кароль ад імя калектыва бібліятэкі павіншавалі ветэранаў бібліятэчнай справы: Таццяну Яўгенаўну Журбенку і Майю Рыгораўну Смелік з Міжнародным днём пажылых людзей, выказалі шчырую падзяку за неацэнны ўклад у развіццё грамадства. У адрас ветэранаў прагучалі цёплыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, душэўнага спакою, увагі блізкіх і доўгіх гадоў жыцця.


Бібліятэка заўсёды рада бачыць прадстаўнікоў старэйшага пакалення сярод сваіх чытачоў і імкнецца заставацца для іх месцам добрых сустрэч, змястоўнага вольнага часу і жывых зносін.



Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу