|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
2026 год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны, і гэта — выдатная нагода пільней прыгледзецца ў розныя грані прадстаўніц прыгожай паловы Беларусі. 12 мая 2026 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылося адкрыццё выставачна-асветніцкага праекта «Радзіма пачынаецца з жанчыны: славутыя асобы Берасцейшчыны», прысвечанага жанчынам Брэстчыны, якія дабіліся высокіх вынікаў у розных сферах дзейнасці.
На працягу года ў бібліятэцы пройдуць сустрэчы з паспяховымі, яркімі, таленавітымі прадстаўніцамі рэгіёна, якія будуць дапаўняцца знаёмствам з маштабнай выставачнай экспазіцыяй. На экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы з кніг, публікацыі з газет і часопісаў і іншыя інфармацыйныя матэрыялы аб працаўніцах аховы здароўя, адукацыі, навукі, культуры, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, спорту і турызму, актывістках грамадскіх арганізацый і жанчынах, удастоеных высокай узнагароды — Ордэна Маці.
Першай госцяй маштабнага праекта стала прадстаўніца сферы бізнесу — кіраўнік Брэсцкай абласной дырэкцыі ААТ «Белгазпрамбанк» Наталля Міхайлаўна Арцыменя. Дзейнасць Наталлі Міхайлаўны паспяхова ахоплівае адразу некалькі сфер — яна з'яўляецца дэпутатам Гарадскога Савета дэпутатаў, мецэнатам, актывісткай Беларускага саюза жанчын, а таксама любімай жонкай, мамай і бабуляй.
Наталля Міхайлаўна шчыра і адкрыта расказала аб пачатку свайго прафесійнага шляху, аб якасцях, якія дапамаглі дабіцца поспеху і аб камандзе аднадумцаў, без якіх гэты поспех немагчымы. Як адзначыла гераіня, «у супрацоўніках я цаню асобу, і ў гэтай асобе бачу моцныя бакі». Дарэчы, калектыў Белгазпрамбанка прыйшоў падтрымаць свайго лідара. І не проста падтрымаць — але і ўзняць прысутным настрой шчырымі песнямі пра шчасце і Радзіму, а Наталлі Міхайлаўне ў чарговы раз выказаць словы ўдзячнасці і павагі.
Падзялілася госця і асабістай гісторыяй — на 500-годдзе роднай вёскі Ласіцк Пінскага раёна Наталля Міхайлаўна падарыла сертыфікат на ўстаноўку новага паклоннага крыжа. У зале ў выкананні госці прагучалі любімыя вершы, думкі аб сям'і, важнасці ўдзелу ў грамадскіх ініцыятывах, аб місіі Белгазпрамбанка ствараць праслойку сярэдняга класа. «Праз культуру і спорт мы дапамагаем людзям развівацца. Укладаючыся ў культуру і спорт, мы таксама прасоўваем наш брэнд». «Новыя захапленні — добра забытыя старыя. Я люблю велапрагулкі — маршрут у 19 км па Белавежскай пушчы заняў у мяне 2,5 гадзіны... Рыбалка — калісьці бацька мяне вучыў — і вось я сама злавіла вялікага карпа… Выпрабавала сябе палётам на Як-52… Люблю гатаваць, разводзіць кветкі, чытаць гістарычныя кнігі і раманы, падарожнічаць і глядзець фільмы.
Напрыканцы сустрэчы Наталля Міхайлаўна Арцыменя падарыла Брэсцкай абласной бібліятэцы рэпрадукцыю карціны мастака Парыжскай школы Файбіша-Шрагі Царфіна «Мон-Сен-Мішэль».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Андрэевіч Філановіч, дырэктар гандбольнага клуба БГК «Мяшкоў Брэст» Мікалай Міхайлавіч Харашун, намеснік старшыні абласной ячэйкі Беларускага саюза жанчын Ганна Уладзіміраўна Сенькавец, студэнты юрыдычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна, а таксама педагогі і навучэнцы ліцэя № 1 г. Брэста імя А. С. Пушкіна.
Дзякуем госці за цёплы і змястоўны дыялог. Яе гісторыя поспеху, прасякнутая мудрасцю, мэтанакіраванасцю і клопатам аб людзях, стала выдатным доказам таго, што жанчынам Першага рэгіёну — і ў бізнесе, і ў грамадскім жыцці, і ў сям'і — усё пад сілу! Сустрэча паклала выдатны пачатак праекту «Радзіма пачынаецца з жанчыны», і мы з нецярпеннем чакаем новых яркіх гісторый поспеху.
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76