|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
16 чэрвеня 2026 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася другая сустрэча ў рамках выставачна-асветніцкага праекта да Года беларускай жанчыны «Радзіма пачынаецца з жанчыны: славутыя асобы Берасцейшчыны». Госцяй мерапрыемства стала Вольга Васільеўна Сцепусь — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Вольга Васільеўна — ураджэнка Брэста, вырасла ў сям'і педагогаў, скончыла факультэт фізічнай культуры і спорту Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, прайшла шлях ад спартсмена і настаўніка фізкультуры да кіраўніка буйнога спартыўнага аб'екта і дэпутата. Сёння яна ўзначальвае Беларускую федэрацыю плавання, уваходзіць у склад Нацыянальнага алімпійскага камітэта і з'яўляецца членам Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы. Падчас размовы яна расказала аб сваёй спартыўнай і палітычнай кар'еры, ролі фізічнай культуры ў жыцці чалавека і ініцыятывах, накіраваных на развіццё спартыўнай індустрыі Першага рэгіёну.
Па словах Вольгі Васільеўны, заняткі фізкультурай павінны стаць нормай для кожнага чалавека. Спорт — гэта не толькі прыгожае падцягнутае цела, але і дысцыпліна, цвёрды характар, воля і магчымасць кожны дзень бачыць свой вынік. Зрабіць спорт максімальна даступным — такую задачу ў тым ліку ставіць перад сабой палітык.
Па ініцыятыве і пры падтрымцы Вольгі Сцепусь на Брэстчыне рэалізаваны два паспяховыя праекты — «Партнёрства пакаленняў» і «Спартыўны менеджар са знакам якасці». Пасыл праекту «Партнёрства пакаленняў» — паказаць моладзі магчымасці эфектыўных прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці і перспектывы кар'ернага росту, каб маладыя людзі заставаліся працаваць у раёнах і мелі прамыя кантакты адзін з адным. Праект «Спартыўны менеджар са знакам якасці» накіраваны на павышэнне прафесійнага ўзроўню і якасці падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы спартыўнага менеджменту.
Акрамя іншага, госця адзначыла, што любіць чытаць, прычым выключна папяровыя кнігі. Цяпер гэта ў большай ступені прафесійная і навуковая літаратура, бо Вольга Васільеўна піша навуковую працу.
З цёплымі словамі ў адрас гераіні праекта выступіў начальнік упраўлення спорту Брэсцкага аблвыканкама Юрый Сцяпанавіч Хоміч. Па ягоных словах, «у яе няма ні дня, ні гадзіны, каб яна нешта не прыдумала. Яна заўсёды спрабуе камусьці нечым дапамагчы. Для яе слова “немагчыма” не існуе».
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дэкан факультэта фізічнай культуры і спорту БрДУ імя А. С. Пушкіна Сяргей Мікалаевіч Севярын і студэнты-першакурснікі, навучэнцы кадэцкіх класаў сярэдняй школы № 35 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага і выхаванцы Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі.
Спадзяемся, што дасягненні нашай зямлячкі Вольгі Васільеўны Сцепусь стануць для прысутных яркім прыкладам таго, як мэтанакіраванасць і адданасць любімай справе прыводзяць да высокіх вынікаў. Жадаем Вользе Васільеўне моцнага здароўя, бадзёрасці духу і новых плённых праектаў на карысць нашай Брэстчыны і Беларусі!
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76