|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага |
|
||||||||
Выставачна-асветніцкі праект Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага «Радзіма пачынаецца з жанчыны: славутыя асобы Берасцейшчыны» працягваецца. Напярэдадні Дня настаўніка госцяй новай сустрэчы стаў начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Наталля Анатольеўна Каліноўская.
Наталля Анатольеўна нарадзілася ў горадзе Дзяржынску (Мінская вобласць). Настаўнікаў у сям'і не было, у школе яна любіла матэматыку і беларускую літаратуру. На выбар прафесіі паўплываў улюбёны класны кіраўнік і выкладчык рускай мовы і літаратуры Людміла Леанідаўна Каладзінская.
Наталля Анатольеўна скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка, а працоўны шлях пачала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 8 г. Кобрына. Свой першы клас яна ўспамінае з цеплынёй. Падтрымаць любімага педагога прыйшла вучаніца таго самага першага класа, а цяпер педагог-арганізатар школы Ларыса Мікалаеўна Багдановіч: «Наталля Анатольеўна вучыла нас уменню слухаць, уменню дараваць і ніколі не здавацца. Дзякуючы ёй я таксама стала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры».
Наталля Каліноўская працавала намеснікам дырэктара гімназіі № 2 горада Брэста, дырэктарам Брэсцкага абласнога ліцэя імя П. М. Машэрава і гімназіі № 20 горада Мінска. З цёплымі словамі ў яе адрас выступілі дырэктар гімназіі №2 Раман Іванавіч Гранічны і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага абласнога ліцэя ім. П. М. Машэрава Жанна Мікалаеўна Гнуда.
Падчас зносін гераіня адзначыла, што «найважнейшае ў прафесіі педагога — каб яго падтрымалі ў калектыве. Вельмі значна тая атмасфера, у якую ён прыходзіць. Важна, каб побач аказаліся калегі, якія дапамогуць уліцца ў педагагічную сям'ю».
У 2022 годзе Наталля Анатольеўна Каліноўская ўзначаліла Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Да сваёй пасады яна ставіцца вельмі адказна: «Калі кожны механізм працуе, то гадзіннік ідзе няспынна». Пры гэтым яна ўпэўнена, што не варта баяцца памылак, бо «памылка — гэта новая кропка росту». Вольны час любіць праводзіць у дачным доміку ў Кобрынскім раёне і хадзіць у грыбы.
Дзякуем нашай госцю за цёплы і змястоўны дыялог. Сустрэча яшчэ раз пацвердзіла галоўную ідэю праекта: гісторыя Берасцейшчыны складаецца з лёсаў канкрэтных людзей, бо менавіта жанчына становіцца тым чалавекам, з якога пачынаецца любоў да роднага краю, да прафесіі і да сваёй справы.
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76