Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У кастрычніку 2023 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адкрыты цэнтр аддаленага доступу да рэсурсаў адной з найбуйнейшых расійскіх бібліятэк — Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б. М. Ельцына. У агульнай чытальнай зале арганізавана адно працоўнае месца для карыстальнікаў.
20 лютага 2024 года адбылася прэзентацыя цэнтра аддаленага доступу для карыстальнікаў і супрацоўнікаў бібліятэкі. Таксама ўдзельнікамі мерапрыемства сталі выкладчыкі і студэнты гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.
Загадчык агульнай чытальнай залы Т. В. Глазкова пазнаёміла слухачоў з дзейнасцю Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б. М. Ельцына, яе рэсурснай базай, якая ўключае звыш аднаго мільёна адзінак захоўвання — электронных копій кніжных выданняў (у тым ліку рэдкіх, каштоўных выданняў, рукапісаў, афіцыйных дакументаў, навуковай літаратуры), перыядычных выданняў, архіўных дакументаў, аўдыё- і відэазапісаў, фатаграфій, навукова-асветніцкіх фільмаў, аўтарэфератаў дысертацый і іншых матэрыялаў. Прысутныя даведаліся пра рэсурсы, прысвечаныя гісторыі Беларусі ў розныя храналагічныя перыяды; атрымалі алгарытм пошуку матэрыялаў па фонду і калекцыях.
Доктар гістарычных навук, выкладчык БрДУ імя А. С. Пушкіна А. М. Вабішчэвіч звярнуў увагу на наяўнасць каштоўных архіўных матэрыялаў па гісторыі Брэстчыны.
Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы прадставілі выставу «Беларусь и Россия в зеркале истории» з фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74