|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
У Год беларускай жанчыны ў рамках праекта «1Рэгіён у асобах: дзіцячыя пытанні — дарослыя адказы» Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага арганізуе сустрэчы школьнікаў з прадстаўніцамі розных прафесій. На гэтых сустрэчах хлопцы могуць задаць пытанні жанчынам, якія дабіліся выдатных вынікаў у сваёй справе. Праект таксама дапамагае пашырыць кругагляд падлеткаў і падтрымае іх у выбары будучай прафесіі.
26 ліпеня 2026 года ў рамках праекта ў абласной бібліятэцы адбылася сустрэча з Кацярынай Тарасевіч, начальнікам аддзела PR кампаніі BREMOR.
Падлеткі атрымалі ўнікальную магчымасць пагутарыць з прафесіяналам у сферы сувязей з грамадскасцю. Яны даведаліся, якія якасці неабходныя паспяховаму PR-спецыялісту, як нараджаюцца крэатыўныя ідэі для прасоўвання брэндаў і чаму ў сучасным свеце так важна выбудоўваць сумленную і зразумелую камунікацыю.
Падчас зносін Кацярына падзялілася ўспамінамі аб школьных гадах, этапах станаўлення кар'еры, а таксама адказала на пытанні аб працоўных буднях, генерацыі рэкламных канцэпцый, мастацтве знаходзіць агульную мову з рознымі людзьмі і сакрэтах балансу паміж прафесіяй і сям'ёй.
Брэсцкая абласная бібліятэка сумесна з кампаніяй BREMOR другі год рэалізуе сумесны праект для чытачоў падлеткаў горада Брэста «ЧытайФэст», таму асобнай і самай жывой тэмай для абмеркавання стала тэма чытання. Рабяты з цікавасцю распытвалі госцю пра яе бягучыя кніжныя перавагі, літаратуру, якая паўплывала на яе ў падлеткавым узросце, і пра тое, ці дапамагае чытанне выбудоўваць эфектыўныя камунікацыі.
Такія сустрэчы асабліва каштоўныя: яны дапамагаюць падлеткам убачыць за паспяховым спецыялістам жывога чалавека, а дарослым - лепш зразумець інэтрэсы і памкненні маладога пакалення.
Юнацкі аддзел
+375 162 59 42 29