Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 12 верасня 2024 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Портрет современного дирижёра», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння расійскага дырыжора, скрыпача і педагога Уладзіміра Тэадоравіча Співакова. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі і Дзяржаўнага камернага аркестра «Виртуозы Москвы», прэзідэнт Маскоўскага міжнароднага Дома музыкі. За сваю біяграфію Уладзімір Співакоў паспяхова праявіў сябе як саліст з аркестрам, саліст з фартэпіяна, дырыжор з аркестрам. Выйшла некалькі кампакт-дыскаў з яго музыкай. Неаднаразова выступаў у якасці члена журы, а таксама прэзідэнта на міжнародных конкурсах. Співакоў узнагароджаны мноствам ордэнаў, удастоены прэмій у вядомых міжнародных конкурсах, а таксама тытулаў, званняў.
У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, перыядычныя выданні, грамзапісы. Цікавасць прадстаўляе кніга Н. А. Маркаран «Портреты современных дирижеров» (Масква, 2003), якая знаёміць з замежнымі і расійскімі дырыжорамі, у тым ліку і з У. Т Співаковым. Аўтар разам са сваімі героямі спрабуе адказаць на пытанні: што такое дырыжорскі талент, чаму аркестр лёгка падпарадкоўваецца аднаму чалавеку? Зацікавіць кніга ўспамінаў Саці Співаковай «Не всё» (Масква, 2003), дзе жонка віртуоза піша пра сябе, мужа і сяброў. Згадзіцеся, што вельмі цікава зазірнуць у закуліссе жыцця вядомых і таленавітых людзей. Як адносіцца У. Співакоў да музыкі кампазітара Д. Шастаковіча, можна даведацца з яго ўступнага артыкула ў кнізе Саламона Волкава «Шостакович и Сталин: художник и царь» (Масква, 2004).
Запрашаем усіх зацікаўленых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца верасня.
Аддзел літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78