Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Паездка калектыву ў Палац Пуслоўскіх

Паездка калектыву ў Палац Пуслоўскіх

Паездка калектыву ў Палац Пуслоўскіх

6 кастрычніка 2024 г. калектыў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага наведаў адзін з самых прыгожых замкаў Беларусі, жамчужыну Брэстчыны — палац Пуслоўскіх у Косава (Івацэвіцкі раён).

 

Пуслоўскія — вядомы род часоў Вялікага Княства Літоўскага, самыя вялікія маёнткі якога размяшчаліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Сваім існаваннем Косаўскі палац абавязаны Вандаліну Пуслоўскаму. Атрымаўшы ў спадчыну ад бацькі маёнтак у Мерачоўшчыне, ён пабудаваў тут палац, узвядзенне якога працягвалася 12 гадоў — з 1838 па 1850-я. Аўтарам праекта стаў польскі архітэктар Францішак Яшчолд. Праз гады сын Вандаліна Лявон прайграў радавы маёнтак у карты, пасля чаго дынастыя Пуслоўскіх ужо ніколі не кіравала гэтымі землямі. Палац мяняў гаспадароў і прыходзіў у заняпад, і ў рэшце рэшт стаў уласнасцю дзяржавы.

 

У час Першай сусветнай вайны ў палацы размяшчалася штаб-кватэра германскага камандавання, ён гарэў. Знаходзячыся ў складзе Польшчы, у рэзідэнцыі размяшчаліся адміністрацыя Косаўскай гміны і сельскагаспадарчая школа, дзе навучаліся пчаляры і садоўнікі.

 

У гады Другой сусветнай вайны ў палацы здарыўся новы пажар, які поўнасцю знішчыў дах і ўнутраныя драўляныя перакрыцці. Ад Палаца Пуслоўскіх засталіся толькі цагляныя сцены, якія наступныя дзесяцігоддзі разбураліся пад дзеяннем прыродных сіл.

 

У 2008 годзе было прынята рашэнне аб рэстаўрацыі, работы працягваліся доўгі час, і восенню 2017 года палац Пуслоўскіх прыняў першых за доўгія гады запусцення гасцей. Цяпер штогод каля 130 тысяч турыстаў дзівяцца прыгажосці ўнікальнага помніка неагатычнай архітэктуры XIX ст.

 

Для бібліятэчных работнікаў прайшла падрабязная экскурсія па ўсіх залах палаца, пасля якой адбыўся музычны спектакль Кацярыны Анохінай «Маргарыта дэ Валуа. Жанчына-міф».

 

Паездка арганізавана прафсаюзным камітэтам і адміністрацыяй бібліятэкі.

 

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.

+375 162 52 72 81


Зварот да спісу