Начало активности (дата): 14.02.2024 00:50:00
Количество показов: 206
14 лютага адзначаецца Міжнародны дзень кнігадарэння. У гэты дзень прынята дарыць кнігі блізкім і сябрам, прыносіць іх у бібліятэкі. У лічбавую эпоху кніга па-ранейшаму застаецца найлепшым падарункам.
Дары з'яўляюцца адной з важных крыніц папаўнення фондаў бібліятэк. У 2023 годзе ў акцыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага да Дня кнігадарэння прынялі ўдзел 90 чалавек, якія падарылі 1208 кніг!
У 2024 годзе акцыя працягваецца! Калі на вашых кніжных паліцах стаяць добрыя, але ўжо прачытаныя кнігі, бібліятэка з радасцю прыме іх у дар! Падарыць кнігу бібліятэцы — значыць падарыць кнізе другое жыццё і даставіць радасць і задавальненне шматлікім чытачам.
Вынікі акцыі падвядзем у верасні: арганізуем выставу дароў, адзначым самых актыўных і шчодрых дарыльшчыкаў!