![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі 7 мая 2025 г. супрацоўнікі агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прадставілі выставу літаратуры «Перамога, якая нас аб'ядноўвае» спецыялістам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.
Выстава ўключыла дакументальныя крыніцы, навуковыя і навукова-папулярныя выданні, фотаматэрыялы, якія раскрываюць летапіс Вялікай Айчыннай вайны.
Падчас прэзентацыі выставы І. А. Шарсцюк нагадаў прысутным аб значэнні і каштоўнасці Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, ахарактарызаваў асноўныя этапы і найбуйнейшыя бітвы, у ліку якіх бітва пад Масквой, блакада Ленінграда, бітва пад Прохараўкай, Сталінградская бітва, узяцце Берліна. Асаблівая ўвага была ўдзелена падзеям на тэрыторыі Беларусі, дзе на барацьбу з ворагам узнялася ўся рэспубліка.
Шэраг выданняў выставы быў прысвечаны бессмяротнаму подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці, партызанскаму руху, аперацыі «Баграціён», а таксама лёсам і подзвігам герояў вайны, сярод якіх як ваеннакамандуючыя, так і радавыя салдаты. Трагічным і гераічным старонкам гісторыі Беларусі ў гады вайны прысвечаны: серыя кніг пад агульнай назвай «Геноцид белорусского народа» (Мн., 2022–2024); новыя выданні: «За цябе, Беларусь!» (Мн., 2024), «Гістарычная памяць: Вялікая Перамога, здабытая адзінствам» (Мн., 2024), «Забвения не будет: брестские сёстры Хатыни» (Мн., 2025) і г. д.
Галоўны пасыл экспазіцыі — Вялікая Перамога стала магчымай дзякуючы адзінству шматнацыянальнага савецкага народа.
Мерапрыемства адбылося ў рамках гісторыка-асветніцкай акцыі «Мы — спадчыннікі Перамогі!».
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74