Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Памяць у імя будучыні

Памяць у імя будучыні

Памяць у імя будучыні

18 чэрвеня 2026 года ў Галоўным упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама ў рамках адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча з калектывам ведамства. Мерапрыемства было прысвечана 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Загадчык чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага Тамара Васільеўна Глазкова прэзентавала кніжную выставу «Памяць у імя будучыні».


Экспазіцыя ўключала дакументальныя, навуковыя, навукова-папулярныя выданні аб вайне. Структурна выстава была пабудавана па храналагічна-тэматычнаму прынцыпу і ўключала пяць раздзелаў: «Пярэдадзень і пачатак вайны», «Сутнасць нацысцкай палітыкі генацыду ў Беларусі ў 1941–1944 гг.», «Сімвалы вялікай трагедыі», «Дарога да Перамогі. Вызваленне Беларусі» і «Захоўваем памяць разам».


Асаблівую цікавасць удзельнікаў выклікала кніга С. С. Смірнова «Брэсцкая крэпасць» з аўтографам аўтара. Акрамя таго, у экспазіцыі былі прадстаўлены выданні, якія асвятляюць складаныя міжнародныя адносіны ў 1939–1941 гадах, у тым ліку дакументы аб узаемадзеянні Савецкага Саюза з заходнімі краінамі. Значны блок матэрыялаў быў прысвечаны трагедыі генацыду беларускага народа — увазе аўдыторыі прапанавалі кнігі з серый «Генацыд беларускага народа», «Без тэрміну даўнасці» і «Беларусь: трагедыя і праўда памяці».


Падобныя мерапрыемствы не толькі нагадваюць пра трагічныя старонкі мінулага, але і фарміруюць адказнасць за будучыню, вучаць берагчы праўду пра вайну і перадаваць яе наступным пакаленням.


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу