Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Дні кітайскай культуры і літаратуры ў Брэсце — праект, падрыхтаваны Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага пры падтрымцы ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама сумесна з партнёрскімі арганізацыямі: Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкім домам «Звязда», Інстытутам Канфуцыя Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам.
Мэта праекта — знаёмства з Паднябеснай праз яе гісторыю і традыцыі, шырокую палітру гуманітарнага ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая, у тым ліку літаратурныя сувязі, Сумесныя адукацыйныя праекты, народную дыпламатыю. Адкрыццё Дзён кітайскай культуры і літаратуры адбылося 6 сакавіка.
12 сакавіка 2024 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага прайшла другая сустрэча, у цэнтры якой была інфармацыйна-адукацыйная тэматыка, міжнароднае супрацоўніцтва дзвюх нашых краін у адукацыйнай сферы.
Дырэктар Інстытута Канфуцыя Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Фан Шэнлян выступіў з лекцыяй «Китай: сообщество единой судьбы», падчас якой раскрыў асноўныя палажэнні канцэпцыі, прапанаванай кіраўніком кітайскай дзяржавы Сі Дзіньпінам. Фан Шэнлян важную ўвагу надаў асаблівасцям кітайскай культуры, падзяліўся ўражаннямі ад жыцця і працы ў Брэсце, даў інфармацыю аб дзейнасці Інстытута Канфуцыя БрДУ імя А. С. Пушкіна.
Прагучала выступленне дэкана эканамічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Вікторыі Васільеўны Зазерскай на тэму «Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў галіне адукацыі на прыкладзе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта». У цяперашні час у БрДТУ дзейнічаюць сумесныя праграмы з ВНУ Кітайскай Народнай Рэспублікі. З 2021 года ажыццяўляецца рэалізацыя сумеснай адукацыйнай праграмы з Сіньсянскім універсітэтам, у рамках якой штогод больш за 100 кітайскіх студэнтаў навучаюцца па некалькіх спецыяльнасцях: «Эканоміка», «машынабудаванне». Кітайскія студэнты ўцягнутыя і ў сацыякультурныя праекты. Дэкан расказала, як на прыкладзе БрДТУ развіваецца міжнароднае супрацоўніцтва дзвюх краін у навуковай сферы, распрацоўцы і рэалізацыі інавацыйных праектаў, актуальных як для Кітая, так і для Беларусі.
Загадчык агульнай чытальнай залай Тамара Васільеўна Глазкова прадставіла выставу «Беларусь — Кітай: адкрытасць, гармонія, мір».
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74