Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Ад Брэста да Волгі — ад Волгі да Берліна. Доўгі шлях да Перамогі»: відэамост з Астраханскай абласной навуковай бібліятэкай

«Ад Брэста да Волгі — ад Волгі да Берліна. Доўгі шлях да Перамогі»: відэамост з Астраханскай абласной навуковай бібліятэкай

«Ад Брэста да Волгі — ад Волгі да Берліна. Доўгі шлях да Перамогі»: відэамост з Астраханскай абласной навуковай бібліятэкай

6 мая 2025 г. супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прынялі ўдзел у анлайн-дыялогу «Ад Брэста да Волгі да Берліна Доўгі шлях да Перамогі» са спецыялістамі Астраханскай абласной навуковай бібліятэкі імя Н. К. Крупскай. Відэамост быў арганізаваны з мэтай развіцця і ўмацавання культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй і прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


Загадчык сектара краязнаўства Ірына Жэлянгоўская расказала пра гераічны подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці, а загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Вікторыя Міхайлава падзялілася вопытам работы бібліятэкі па захаванні памяці аб падзеях 1941–1945 гадоў. Бібліятэкар агульнай чытальнай залы Ілля Шарсцюк паведаміў пра кніжную выставу «Перамога, якая нас аб'ядноўвае», якая ўключыла дакументальныя крыніцы, навуковую, навукова-папулярную літаратуру, публікацыі з перыядычнага друку і фотадакументы, звязаныя з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і акупацыяй тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі.


У сваю чаргу калегі з Астрахані ўспомнілі сваіх землякоў, якія ўдзельнічалі ў абароне крэпасці над Бугам, распавялі аб баявым шляху 28-й Арміі трэцяга фарміравання, што ў ліку іншых вызваляла Брэст у ліпені 1944 года Удзельнікі відэамаста таксама атрымалі ўнікальную магчымасць пачуць галасы абаронцаў крэпасці, якія захаваліся ў архіве радыё «Лотас» з Астрахані.


Усе выступленні аб'яднала агульная тэма захавання гістарычнай праўды, маральна-патрыятычных каштоўнасцей брацкіх народаў і паважлівага стаўлення да агульнай гісторыі.


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу