Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Ад Брэста да Берліна: гісторыя Перамогі»: міжнародны відэамост

«Ад Брэста да Берліна: гісторыя Перамогі»: міжнародны відэамост

«Ад Брэста да Берліна: гісторыя Перамогі»: міжнародны відэамост

Святкаванне 80-годдзя Вялікай Перамогі працягваецца!


15 мая 2025 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся міжнародны відэамост «Ад Брэста да Берліна: гісторыя Перамогі» з Карагандзінскай абласной юнацкай бібліятэкай імя Ж. Бектурава (Рэспубліка Казахстан) і Пензенскай абласной бібліятэкай для дзяцей і юнацтва (Расійская Федэрацыя).


Удзельнікі сустрэчы з беларускага боку — старшакласнікі гімназіі № 1 г. Брэста — распавялі сваім аднагодкам з Казахстана і Расіі аб удзельніках абароны крэпасці, якія працягнулі змагацца на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскім руху; аб гісторыі музея гімназіі імя Абаронцаў абароны Брэсцкай крэпасці і 25-гадовай працы групы «Пошук» па аднаўленні імёнаў невядомых воінаў, якія ўдзельнічалі ў абароне крэпасці, памерлі ад раненняў у гарадскіх шпіталях і былі пахаваны на Гарнізонных могілках г. Брэста.


Загадчык аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу Вікторыя Міхайлава прэзентавала электронны рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны» і пазнаёміла ўдзельнікаў відэамаста з працай бібліятэкі па захаванні гістарычнай памяці і спадчыны Вялікай Перамогі.


Навучэнцы з Караганды выступілі з дакладамі аб Героях Савецкага Саюза — ураджэнцах Казахстана (нават паказалі іх узнагароды1), а яшчэ прачыталі вершы на роднай мове.


Падлеткі з Пензы расказалі пра подзвіг Андрэя Мітрафанавіча Кіжаватава — камандзіра Брэсцкай крэпасці, ураджэнца Пензеншчыны, пра доблесную працу жыхароў горада ў гады вайны.


Падобныя мерапрыемствы не толькі ўмацоўваюць сувязі паміж народамі, але і нагадваюць аб тым, што Перамога — гэта вынік сумеснага гераізму і мужнасці ўсіх народаў СССР. Мы ганарымся нашай агульнай гісторыяй і працягваем перадаваць памяць аб тых, хто змагаўся за свабоду і мір. Агульнымі намаганнямі захаваем памяць аб Вялікай Перамозе для будучых пакаленняў!


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу