Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Нам рана жыць успамінамі»: кніжная выстава да Дня пажылых людзей

«Нам рана жыць успамінамі»: кніжная выстава да Дня пажылых людзей

«Нам рана жыць успамінамі»: кніжная выстава да Дня пажылых людзей

У 1990 годзе Генеральная Асамблея ААН пастанавіла лічыць 1 кастрычніка Міжнародным днём пажылых людзей і адзначаць яго штогод. У Беларусі гэты дзень адзначаецца з 1992 году. Яго мэта — прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да праблем і патрэб людзей пажылога ўзросту.


Напярэдадні Дня пажылых людзей аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага падрыхтаваў кніжную выставу «Нам рана жыць успамінамі» — захапляючае падарожжа ў свет ведаў і натхнення для людзей старэйшага ўзросту. Экспазіцыя прысвечана комплекснаму вырашэнню праблем старэння і фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі ў пажылых людзей.


Першы раздзел — «Славім узрост залаты» — уключае выданні аб дасягненнях сталых людзей, пошуку сябе, уменні атрымліваць задавальненне ад жыцця. Сярод іх — бэстсэлер Мэй Маск «Жанчына, у якой ёсць план» (Масква, 2020).


Другі раздзел — «Здароўе і даўгалецце» — для тых, хто плануе пражыць як мага даўжэй і захаваць здароўе да глыбокай старасці. Тут вы знойдзеце адказ на пытанне аб тым, якія абставіны — ад рацыёну да жыццёвых установак — спрыяюць даўгалеццю. Кніга А. Хацынскага «Сакрэты здароўя і даўгалецця» (Заокскі, 2020) падкажа, як затармазіць працэс старэння, захаваць фізічнае і душэўнае здароўе і прывабную знешнасць. У гэтым раздзеле таксама прадстаўлена падборка кніг з навуковым тлумачэннем феномена даўгалецця і карыснымі рэкамендацыямі аб тым, як адкласці рызыку развіцця захворванняў і радавацца жыццю доўгія гады. Знаёмцеся: Т. Ханна «Мастацтва не старэць» (Санкт-Пецярбург, 2014), Э. Гарсія «Ікігай: японскія сакрэты доўгага і шчаслівага жыцця» (Масква, 2017) і іншыя.


Трэці раздзел — «У вольны час» — пазнаёміць вас з захапленнямі для пенсіянераў. Тут вы знойдзеце літаратуру па дамаводстве, кулінарыі, садоўніцтве, рыбалцы, паляванні, пчалярству і іншым заняткам па душы.


У апошнім раздзеле — «Чытанне на ўсе пакаленні» — прадстаўлены мастацкія кнігі-бэстсэлеры беларускіх, рускіх і замежных аўтараў.


Запрашаем наведаць выставу і акунуцца ў свет захапляльнага чытання. Экспазіцыя дзейнічае з 1 да 30 кастрычніка.



Аддзел абанемента

+375162574809


Зварот да спісу