|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 15 па 17 верасня 2026 года аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі запрашае чытачоў на чарговую выставу «Мир книжных новинок». На ёй будуць дэманстравацца кнігі, якія паступілі ў фонд улетку.
Навукова-папулярную літаратуру прадставяць наступныя выданні: дзве кнігі творчага праекта «Імёны ў назвах» «Уражэнцы Беларусі ў краінах Садружнасці» (Мінск, 2025) і «Уражэнцы Беларусі ў Расійскай Федэрацыі» (Мінск, 2025). Кнігі расказваюць пра беларусаў, чый лёс звязаны з Расіяй і краінамі Садружнасці, іх імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц, геаграфічных аб'ектаў, а таксама адзначаны мемарыяльнымі дошкамі; кніга «Беларусь. Замкі і людзі» (Мінск, 2025) пазнаёміць з архітэктурнымі помнікамі Беларусі — замкамі ХIII—XIX стагоддзяў і гісторыяй узнікнення гэтых будынкаў.
Кнігі серыі «Самая полная биография» раскрыюць малавядомыя факты біяграфій класікаў рускай літаратуры М. В. Гогаля і М. Я. Салтыкова-Шчадрына. Заслугоўвае ўвагі кніга Хасэ Стывенса «Приучи своих драконов» (Санкт-Пецярбург, 2026), якая больш за 20 гадоў застаецца бэстсэлерам і мяняе жыцці многіх людзей.
На выставе экспануецца і мастацкая літаратура розных жанраў і серый: дэтэктывы Д. Д. Карра, К. Даффілда, М. Шаттама, К. Лэкберг, Т. Багатавай, М. Свечына, А. Тамонікава, Я. Сухава, Н. Аляксандравай; фантастыка Т. Корсакавай, Т. Рэй, С. Андэрса, І. Котавай, М. Нявіннай, А. Вязоўскага, Р. Соера, Д. Найдэр, Л. Карэя, Д. Тэйлара; у серыі «Женские судьбы» раманы Т. Ганскай, А. Чаранковай, В. Скарабагатавай, любоўныя раманы Т. Алюшынай, Ю. Лаўрашынай, К. Ларэн, К. Уайт, К. Гувер і інш.
Сустрэча з цікавай кнігай — гэта заўсёды радасць, а сустрэча з новай кнігай — гэта радасць удвая. Як прыемна праглядаць новыя кнігі, любавацца маляўнічымі ілюстрацыямі, пагружацца ў свет літаратурных герояў.
Прыходзьце, знаёмцеся з выставай, выбірайце для сябе займальную кнігу і пагружайцеся ў чытанне!
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09