Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Майстар на ўсе часы»: сустрэча ў клубе «Кантэкст»

«Майстар на ўсе часы»: сустрэча ў клубе «Кантэкст»

«Майстар на ўсе часы»: сустрэча ў клубе «Кантэкст»

28 лютага 2026 г. у бібліятэцы адбылася сустрэча чытацкага клуба «КанТэкст», а прысвяцілі яе жыццю і творчасці Міхаіла Булгакава. Таленавіты рускі пісьменнік савецкага перыяду, лекар, драматург, тэатральны рэжысёр і акцёр. Аўтар раманаў, аповесцей, апавяданняў, п'ес, кінасцэнарыяў і фельетонаў. Прысутныя падзяліліся сваімі ўражаннямі аб жыцці і творчасці пісьменніка, пагадзіўшыся з меркаваннем, што гістарычныя падзеі вельмі моцна паўплывалі на творчасць майстра. Абмеркавалі п'есу «Бег» — аб людзях, змушаных кінуць сваю хату. Напісаная ў 1926–1927 гадах, яна складаецца з васьмі «сноў». Снамі названы главы, паколькі галоўным героям здавалася, што тое, што адбываецца з імі — не сон. П'еса «Дні Турбіных», створаная на аснове рамана «Белая гвардыя», таксама выклікала мноства станоўчых адзнак. Твор адлюстроўвае час грамадзянскай вайны — палітычную барацьбу, цяжкасці і нягоды, паняцці гонару і сумлення. Учынкі адных людзей выклікаюць захапленне, іншых жа — пагарду. Па двух п'есах зняты выдатныя экранізацыі з бліскучым акцёрскім складам.


Адна з удзельніц сустрэчы зачытала шмат тонкіх і дасціпных цытат з кніг аўтара: «Той, хто кахае, павінен падзяляць долю таго, каго ён кахае», «Так, чалавек смяротны, але гэта было б яшчэ паўбяды. Дрэнна тое, што ён часам раптоўна смяротны, вось у чым фокус!».


З вялікім натхненнем пагаварылі аб «Нататках юнага лекара» і «Нататках на абшэўках». Культавы раман «Майстар і Маргарыта» не ўсе члены клуба прынялі адразу, некаторыя прыступалі да яго некалькі разоў і ў розным узросце. Але глыбіня тэмы, філасофія і майстэрства аўтара — бясспрэчна — адзначаны ўсімі. Адна з чытачак выказала думку, што Масква 1930-х гадоў выдатна адлюстравана ў Міхаіла Зошчанкі і Аркадзя Аверчанкі, а цікавасць да Міхаіла Булгакава ў свой час была выклікана навізной тэмы і біблейскім сюжэтам.


Пазнаёміліся і з кнігамі Анатоля Абрашкіна «Тайнапіс “Майстра і Маргарыты”», «Успамінамі» Любові Белазёрскай-Булгакавай пра Міхаіла Апанасавіча. Як заўсёды, былі спрэчкі аб тым, ці можна творчасць аддзяліць ад асабістага жыцця аўтара.


Адкрыццём стаў і той факт, што вядомая камедыя «Іван Васільевіч мяняе прафесію» знята па п'есе Булгакава.


На заканчэнне сустрэчы адзін з удзельнікаў прачытаў уласны верш аб жыцці нашага клуба. Далучайцеся да аматараў чытання. Сумна не будзе!


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу