Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Литературное зазеркалье: герои книг и их прототипы»: прэзентацыя ў гімназіі № 5 г. Брэста

«Литературное зазеркалье: герои книг и их прототипы»: прэзентацыя ў гімназіі № 5 г. Брэста

«Литературное зазеркалье: герои книг и их прототипы»: прэзентацыя ў гімназіі № 5 г. Брэста

21 лістапада 2024 г. супрацоўнікі аддзела абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прадставілі кніжную выставу «Литературное зазеркалье: герои книг и их прототипы» навучэнцам старэйшых класаў гімназіі № 5 г. Брэста. Свет літаратурнага залюстроўя адкрыў цікавыя факты і яскравыя асобы: маладыя людзі пазнаёміліся з новымі героямі беларускай, рускай і замежнай літаратур.


Калісьці Янка Купала выяву галоўнай гераіні п'есы спісаў амаль з натуры. Ядзя Аўлачынская, якая стала прататыпам Паўлінкі, нарадзілася недалёка ад мястэчка Акопы, дзе адзін час жыў і Купала. Усе падзеі, апісаныя ў «карцінках з жыцця дробнай шляхты», адбываліся на вачах у песняра, і, напэўна, таму выява галоўнай гераіні атрымаўся яркай і праўдзівай. Ніна Молева — адрасат верша Уладзіміра Караткевіча «Цуд на Нерлі» і прататып выкладчыцы гісторыі мастацтваў Ірыны Горавай у рамане «Нельга забыць» (другая назва — «Леаніды не вернуцца да зямлі»).


Аляксандру Сяргеевічу Пушкіну расказалі трагічную гісторыю беларускага двараніна Паўла Астроўскага, які пазней і стаў прататыпам усім вядомага Дуброўскага. Таксама гімназісты даведаліся пра цікавыя факты з жыцця авантурыста Осіпа Шора, які стаў правобразам Астапа Бэндэра. Прататыпаў прафесара Праабражэнскага з булгакаўскага «Сабачага сэрца» было некалькі: французскі хірург рускага паходжання Самуіл Воранаў і французскі лекар Броўн-Секар, якія праводзілі доследы на жывёлах і спачатку дамагаліся значных вынікаў.


«Шантарам» — раман аўстралійскага аўтара Грэгары Дэвіда Робертса. Асновай для кнігі паслужылі неверагодныя падзеі ўласнага жыцця аўтара. Гэта споведзь чалавека, які здолеў выбрацца з бездані і ацалець, а пасля гэтага цалкам змяніць сваё жыццё. Асабліва закранула слухачоў гісторыя маладога чалавека Чарлі — героя кнігі Дэніэла Кіза «Цветы для Элджернона» і гісторыя стварэння рамана.


Пасля прэзентацыі старшакласнікі падышлі да экспазіцыі і пазнаёміліся з кнігамі. Мы рады, што падлеткаў зацікавілі творы і частку кніг яны забралі пачытаць.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу