Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Легенда сцэны

Легенда сцэны

Легенда сцэны

У аддзеле літаратуры па мастацтве з 16 ліпеня па 15 жніўня экспануецца выстава «Легенда сцены», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння А. А. Шырвіндта. Бліскучы акцёр, тэлевядучы, сцэнарыст, аўтар дзясяткаў спектакляў і капуснікаў, пісьменнік, рэжысёр, мастацкі кіраўнік Маскоўскага тэатра сатыры, прафесар Шчукінскага тэатральнага інстытута, педагог незлічонага мноства артыстаў, народны артыст РСФСР Аляксандр Анатольевіч Шірвіндт ніколі не змяшчаўся ў рамкі тэатральных ці кінематаграфічных прафесій, перабываўшы за сваё жыццё ў мностве вобразаў. На выставе вы знойдзеце кнігі, напісаныя гэтым неверагодна харызматычным чалавекам са сваім стылем, з імпазантнасцю, якая яго адрознівае, і тонкім пачуццём гумару: «Былое без дум» (2001), «Schirwindt, стёртый с лица земли» (2009), «Проходные дворы биографии» (2013), «Склероз, рассеянный по жизни» (2015), «В промежутках между» (2017), «Опережая некролог» (2020), «Отрывки из обрывков» (2022). Не захапіцца — немагчыма! «Ён не артыст. Тым больш не рэжысёр. Прафесія ў яго ўнікальная. Ён — Шырвіндт», — так пісаў у свой час Марк Захараў.


З 2016 па 2023 гады А. Шырвіндт быў аўтарам рубрыкі «Промежутки между…» часопіса «Театрал», які паступае ў фонд аддзела з 2015 г. Гэта матэрыялы, якія складана аб’яднаць адной тэмай, усе яны былі прасякнутыя імгненнымі назіраннямі, прымеркаваны да канкрэтных дат і падзей.


Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з матэрыяламі выставы

 

Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78



Зварот да спісу