Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Канстытуцыя Беларусі ў фокусе: прэзентацыя для школьнікаў

Канстытуцыя Беларусі ў фокусе: прэзентацыя для школьнікаў

Канстытуцыя Беларусі ў фокусе: прэзентацыя для школьнікаў

15 сакавіка 2026 г. у Публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага прайшла сустрэча з навучэнцамі 9 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа № 10 г. Брэста". Для школьнікаў адбылася прэзентацыя літаратурнай выстаўкі “Канстытуцыя маёй краіны”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З навучэнцамі абмеркавалі гісторыю беларускай дзяржаўнасці, нацыянальныя сімвалы краіны і найважнейшыя дзяржаўныя святы. Дзеці папоўнілі свае веды аб гісторыі Канстытуцыі нашай краіны, яе структуры, а таксама ўразумелі значнасць Асноўнага закона для развіцця прававой дзяржавы.

Таксама вучні прынялі ўдзел у экскурсіі па бібліятэцы, пазнаёміліся з асноўнымі структурнымі падраздзяленнямі ўстановы, правіламі карыстання бібліятэкай, кніжнымі фондамі і паслугамі.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі
+375 162 57 48 74



Зварот да спісу