Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Кодэкс даўгалецця»: да Міжнароднага дня пажылых людзей

«Кодэкс даўгалецця»: да Міжнароднага дня пажылых людзей

«Кодэкс даўгалецця»: да Міжнароднага дня пажылых людзей

У залатую восеньскую пару, у першы дзень кастрычніка, адзначаецца свята, прысвечанае самым мудрым і паважаным людзям — Міжнародны дзень пажылых людзей.


Да гэтага свята супрацоўнікі аддзела абанемента падрыхтавалі кніжную выставу «Кодэкс даўгалецця». На выставе будуць прадстаўлены кнігі, прысвечаныя здароўю і даўгалеццю (Пагожаў Г. і Пагожава Л. «Правілы здароўя і даўгалецця ад акадэміка Болатава»; Ханна Т. «Мастацтва не старэць: як вярнуць гнуткасць і здароўе» і інш.); праблеме ўзроставых крызісаў, правільнаму і разнастайнаму харчаванню (Гагулан М. «Законы паўнавартаснага харчавання»; Вестман Э, Фіні С, Волек Д. «Ежа — прыродная крыніца здароўя»); кнігі па догляду за скурай і валасамі.


Людзі ў залатым узросце актыўныя і надаюць вялікую ўвагу як традыцыйным, так і нетрадыцыйным спосабам аздараўлення. Па гэтай тэме таксама нямала кніг: Уілкакс Б. «Японская сістэма падаўжэння жыцця»; Дыяс К. «Кніга аб даўгалецці» і інш.


Асобны раздзел выставы прысвечаны выданням для садаводаў і дачнікаў, а таксама літаратуры па рукадзеллі і іншым разнастайным заняткам.


Навукоўцы сцвярджаюць, што для людзей ва ўзросце чытанне, трэніроўка памяці і вывучэнне моў — асабліва карысныя. Такія кнігі таксама зоймуць сваё месца на нашай на выставе (Гозман Я. «Англійская для пенсіянераў»; Кавашыма Р. «Японская сістэма развіцця інтэлекту і памяці» і інш.).


Паважаныя чытачы, азнаёміцца з выставай вы зможаце з 1 па 19 кастрычніка 2025 г. у аддзеле абанемента. Спадзяёмся, што гэтыя кнігі дапамогуць вам палепшыць якасць жыцця і знайсці занятак па душы. Адкрывайце з карыснымі кнігамі новыя гарызонты і будзьце здаровыя!


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу