![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Раскажыце, што вы плануеце пачытаць у 2025-м? Ставіце сабе кніжныя мэты ці будзеце выбіраць па настроі? Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага запускае кніжны марафон «25 за 2025» і прапануе вам прыняць у ім удзел.
Кніжны марафон — гэта абяцанне прачытаць кнігі са спісу за пэўны час. Мы не даем вам спіс канкрэтных твораў — пад гэтыя пункты падыдуць дзясяткі кніг, якія можна ўзяць у бібліятэцы, у сяброў або купіць у краме. Наш кніжны марафон — выдатная магчымасць выйсці за рамкі звыклых літаратурных густаў і адкрыць для сябе новыя кнігі і аўтараў.
Задача простая: прачытаць за 2025 год 25 кніг па прапанаваных пунктах. Кнігу для кожнага пункта ВЫ ВЫБІРАЕЦЕ САМІ! Пачаць марафон можна ў любы дзень года, а чытаць кнігі — у любой паслядоўнасці!
Удзел у кніжным марафоне прынясе вам шмат карысці:
• Вы пашырыце свой кругагляд, звернеце ўвагу на кнігі, якія маглі б прапусціць, а яшчэ знойдзеце цікавых аўтараў і жанры.
• Напісанне водгукаў дапаможа вам глыбей зразумець прачытанае і палепшыць навыкі пісьма.
• І — самае галоўнае! — марафон — гэта выдатная магчымасць знайсці аднадумцаў, абмеркаваць з імі прачытанае і проста пасябраваць.
Правілы марафону:
1. Пачаць удзел у марафоне можна ў любы дзень 2025 года.
2. Чытаць творы можна ў любой паслядоўнасці. Галоўная ўмова — прачытаць усе 25 кніг — па адной кнізе на кожны пункт спісу. Калі вы прачытаеце больш, мы будзем толькі рады!
3. На кожную з прачытаных кніг апублікаваць свой водгук у Instagram з адзнакай бібліятэкі @brest_library і хэштэгамі #БОБчэлендж25, #25за2025 да 31 снежня 2025 года (уключна).
4. 1 пункт = 1кніга = 1 пост (рылс).
Не пішыце некалькі водгукаў у адным пасце. Адна кніга можа адносіцца толькі да аднаго пункта. Водгук можа быць аформлены ў зручным для вас фармаце (тэкст ці відэа) і павінен выказваць ваша меркаванне аб прачытаным. Таксама не забывайце ўказваць, да якога пункта адносіцца твор.
Калі вы баіцеся застацца са спісам сам-насам, не хвалюйцеся: мы будзем падкідваць ідэі! Вынікі падвядзем у студзені 2026 года.
Пералік тэм для марафону:
1. Кніга з лічбай у назве
2. У назве кнігі ёсць колер
3. Кніга з доўгай назвай (больш за пяць слоў)
4. Першы напісаны твор любімага аўтара
5. Кніга-бэстсэлер года, у які Вы нарадзіліся
6. Кніга са словам «кніга» ў назве
7. Псіхалагічны трылер
8. Кніга з пытаннем у назве
9. Кніга-навінка 2025 года
10. Кніга, перакладзеная на больш за 20 моў
11. Галоўны герой твора — Ваш цёзка
12. Кніга, якую Вы павінны былі прачытаць па школьнай праграме, але так і не прачыталі
13. Кніга, па якой зняты фільм (серыял)
14. Кніга пра падарожжы ў часе
15. Кніга, заснаваная на рэальных падзеях
16. Кніга з адным словам у назве
17. Кніга, дзеянне якой адбываецца за адзін дзень
18. Натхняльная кніга аб моцнай жанчыне
19. У назве кнігі ёсць ежа
20. Кніга беларускага аўтара
21. Кніга Максіма Горкага
22. Кніга аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны
23. Кніга, якая падабаецца Вашай маме
24. Кніга-лаўрэат любой вядомай прэміі
25. Кніга, сюжэт якой звязаны з кнігарняй ці бібліятэкай