Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Кніжная выстава «Кніга і час: шлях даўжынёй у стагоддзі»

Кніжная выстава «Кніга і час: шлях даўжынёй у стагоддзі»

Кніжная выстава «Кніга і час: шлях даўжынёй у стагоддзі»

Кніга — гэта мост паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, здольны захоўваць самае каштоўнае, што створана чалавечай цывілізацыяй на працягу многіх тысячагоддзяў. Мы называем кнігу вялікім вынаходствам, але не можам назваць ні імя вынаходніка, ні дату гэтага вялікага адкрыцця. Кніга зараджалася, развівалася, удасканальвалася на працягу значнай часткі гісторыі чалавецтва. Першыя кнігі былі рукапіснымі. Адным з асноўных паваротных момантаў у развіцці цывілізацыі стала вынаходства кнігадрукавання. Агульнапрызнаным вынаходнікам кнігадрукавання ў Еўропе з'яўляецца нямецкі друкар Іяган Гутэнберг (паміж 1397 і 1400–1468), які ў 1440-х гг. вынайшаў метад друку рухомымі літарамі, стварыўшы словалітную форму, друкаваны прэс і спецыяльны сплаў для літар. Да канца XV ст. мастацтва кнігадрукавання распаўсюдзілася па многіх краінах Еўропы.


У 1517 г. беларускі першадрукар Францыск Скарына заснаваў у Празе друкарню і выдаў кірылічным шрыфтам «Псалтыр» — першае друкаванае выданне ў гісторыі беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Усяго на працягу 1517–1519 гг. ён выдаў 23 кнігі Бібліі.


Кнігадрукаванне забяспечыла масавае распаўсюджванне ведаў, імклівы рост пісьменнасці і культурны абмен паміж краінамі. Кніга жыла і развівалася на працягу стагоддзяў, працэс удасканалення працягваецца і сёння, з'явіўся новы від кніг — электронныя.


У сектары рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з 1 сакавіка 2026 г. будзе экспанавацца кніжная выстава «Кніга і час: шлях даўжынёй у стагоддзі». На выставе будуць прадстаўлены выданні, у якіх прасочваецца гісторыя кнігі з моманту яе зараджэння да сучаснасці. Гэта літаратура па гісторыі рукапіснай кнігі (М. В. Нікалаеў «Палата кнігапісная: рукапісныя кнігі на Беларусі ў Х–ХVIII стагоддзях», Л. І. Кісялёва «Латинские рукописи XIV века», «Рукописная книга Древней Руси и славянских стран» і інш.); па гісторыі кнігадрукавання ў Еўропе, Беларусі і Расіі (З. Г. Штэйнберг «История книгоиздания в Европе», «Узнікненне кнігадрукавання ў Еўропе і Беларусі», Я. Л. Неміроўскі «Иван Федоров. Начало книгопечатания на Руси, «Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку» і інш.); факсіміле рэдкіх кніг (Евангелле 1575 года, «Кніга хронік» Хартмана Шэдэля (1493)); электронныя кнігі; а таксама ілюстраваныя каталогі рэдкіх кніг з бібліятэк Беларусі і Расіі, у тым ліку выданне «100 раритетов из фонда Брестской областной библиотеки».


Сектор рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30


Зварот да спісу